У мінулы панядзелак зэльвенцы гучна святкавалі Купалле. Работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на беразе вадасховішча наладзілі сапраўднае гулянне з тэатралізавана-канцэртнай праграмай. Мясцовыя жыхары і госці пасёлка атрымалі магчымасць прыняць удзел у купальскіх абрадах – карагодзе вакол традыцыйнага вогнішча, конкурсах і гульнях, пусканні па вадзе вянкоў, пошуку папараць-кветкі.