На Зэльвеншчыне стартавала акцыя «#Моладзь вырашае!”
374
Акцыя прымеркавана да правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання.
Сярод тых, хто жадае непасрэдна ўдзельнічаць у жыцці свайго населенага пункта, нямала моладзі. Як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі, члены БРСМ арганізавалі пікет каля цэнтральнага рынка па вуліцы Акадэміка Жэбрака.
Прахожым юнакам і дзяўчатам маладзёжныя актывісты прапаноўвалі напісаць пажаданні патэнцыяльным кандыдатам. Затым свае лісты накіраваць у спецыяльную скрыню, устаноўленую на месцы правядзення пікета.
Аднымі з першых да акцыі далучыліся спецыяліст па турызме турагенцтва “Ютатур” Ганна Саўчык і намеснік галоўнага бухгалтара РУП бытавога абслугоўвання Анастасія Чарнухіна. Дзяўчыны адзначалі, што ўдзел у галасаванні будуць прымаць не ўпершыню. Лічаць гэта сваім абавязкам. Перш-наперш пазнаёмяцца з праграмамі кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, каб дакладна вырашыць, каму аддаць перавагу.
Мерапрыемствы акцыі працягнуцца да 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў сабраныя наказы будуць уручаны народным абраннікам.
Наталля МАЦЮК