На Зельвенщине уборку зерновых начали все сельхозпредприятия
У гаспадарках раёна ўжо ідзе ўборка рапсу. А ў пачатку тыдня камбайнеры распачалі жніво збожжавых каласавых культур. Галоўнае цяпер – не збаўляць тэмпаў.
Актыўна разгарнулася ўборачная кампанія ў СВК «Караліно». На палі ўчастка №1 выйшлі 5 экіпажаў – намалочаны першыя тоны ячменю. У засекі сельгаскааператыва засыпаны і першыя тоны азімага трыцікале. На ўчарашні дзень гэтая культура ўбрана з 34 гектараў, ураджайнасць яе складае ў сярэднім 30 цэнтнераў.
У першыя ўборачныя дні добра зарэкамендавалі сябе камбайнеры браты Яўгеній і Аляксандр Ганчары, Уладзімір Кіцун, Дзмітрый Кіцун і Яўгений Міхута. У работу ўключыліся вадзіцелі Казімір Палубінскі, Валерый Янушка і Аляксандр Лухтан.
Сёлета на тэмпы жніва паўплывалі дажджы, таму зараз найважнейшая задача для гаспадарак раёна – выкарыстаць усе рэзервы, каб у сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі ўбраць вырашчаны ўраджай.
Дзіяна БЕБЕХ.