На Зельвенщине открыли Год науки

Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў даў старт Году навукі ў рэгіёне. А літаральна на наступны дзень эстафету прыняла Зэльвеншчына. Намаганнямі двух аддзелаў райвыканкама – адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – было падрыхтавана маштабнае мерапрыемства, якое адбылося ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На адкрыццё Года навукі былі запрошаны калектывы школ раёна. Для малодшых вучняў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі арганізаваў выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Фантазіруем і ствараем”, конкурс малюнкаў “Пасёлак будучага”. Агульнае кіраўніцтва гэтай часткай мерапрыемства ажыццяўлялі работнікі аддзелаў Наталля Марцута, Алена Цярэшчанка і Вольга Ленец. Для старэйшых школьнікаў раённая бібліятэка падрыхтавала вусны часопіс “Знаёмства са знакамітымі вучонымі-землякамі” і кніжную выставу “Навукоўцы Зэльвеншчыны”. Вяла мерапрыемства Валянціна Масюк, дапамагалі ёй Святлана Гецман, Марына Кніга, Вольга Камякевіч, Наталля Цынс і Марына Варабей. Аповед пра знакамітых зэльвенскіх навукоўцаў пачаўся з дзярэчынца Цімафея Ліпінскага (дарэчы, у 2017 годзе будзе 220 гадоў з дня нараджэння аднаго з аўтараў чатырохтом- най гісторыі старажытнай Польшчы). Ліпінскі пакінуў радзіму ў год напалеонаўскага нашэсця, атрымаў бліскучую адукацыю ў Варшаўскім ліцэі і ўніверсітэце. Выкладаў у школах гісторыю, геаграфію, польскую мову. У рабоце “Старажытная Польшча” ёсць нарыс і пра родны вучонаму Дзярэчын.   Ураджэнец в.Варонічы, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР У.У.Клубовіч– адзін з вядучых у былым СССР вучоных у галіне ўльтрагуку. Уладзімір Уладзіміравіч амаль 20 гадоў узначальваў створаны ім жа інстытут цвёрдых цел і паўправаднікоў у Віцебску. Яго заслугі перад машынабудаўніцтвам, радыёэлектронікай, біятэхналогіяй і медыцынай прызнаны вучонымі ўсяго свету: ён член Амерыканскага інстытута “Ультрагук у медыцыне”, Еўрапейскіх таварыстваў фізікі і хіміі.   Яшчэ адзін вароніцкі навуковец – М.Р. Сачак – звязаў свой лёс з медыцынай. Міхаіл Рыгоравіч пачаў цікавіцца хірургіяй і неўралогіяй падчас вучобы ў Віцебскім медінстытуце. Ужо тады дапамагаў урачам пры экстранных аперацыях, назіраў за прааперыраванымі людзьмі. Больш чым 17 гадоў кіраваў ён сваёй альма-матар: столькі ў крэсле кіраўніка не даверылі “сядзець” ніводнаму вучонаму гэтай ВНУ. Сказаць пра Міхаіла Рыгоравіча, што ён толькі кіраўнік інстытута – гэта пайсці супраць ісціны. Бо ён працягваў займацца аперацыямі ў клініцы ўсе гады. Да абеду – аперацыі ў клініцы, а да позняга вечара – работа з калегамі і студэнтамі ў ВНУ. Прафесар медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сачак – прыклад для сённяшняй моладзі і навучэнцаў школ. Кандыдат фізіка-матэматычных навук М.М.Лойка – ураджэнец в.Баро-дзічы. Ён адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў на растворах арганічных фарбавальнікаў. Працаваў Міхаіл Міхайлавіч і ў Інстытуце фізікі, і ў вышэйшым радыётэхнічным каледжы, і ў спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутах АН Беларусі. Ён сааўтар падручнікаў па фізіцы, лабараторнага практыкуму для студэнтаў і шэрагу навуковых работ.   Яшчэ адзін вучоны з Бародзіч – філосаф, культуролаг і педагог М.І.Іоська. Яго лічаць сваім не толькі беларусы, але і ўзбекі: працяглы час ён жыў у Самаркан-дзе. Там вярнуў з забыцця многіх, хто быў абылганы па-клёпнікамі, выдаў кнігі “Слаўныя сына Самарканда”, “Зоркі Самарканда”. На радзіме шырока вядомы яго даследаванні “Беларусь і Узбекістан. З гісторыі развіцця міжнародных адносін беларускага і ўзбекскага народаў” і “Мікалай Судзілоўскі-Русель. Жыццё, рэвалюцыйная дзейнасць і светапогляд”. Больш чым 500 навуковых работ, апавяданняў, рэпартажаў пакінуў нашчадкам былы выпускнік Зэльвенскай сярэдняй школы. З вёскі Грабава з адной сям’і паходзяць вучоныя Уладзімір і Павел Сцяцко. Уладзімір Уладзіміравіч звязаў свой лёс з геаграфіяй, Павел Уладзіміравіч – з мовазнаўствам. Географ Сцяцко вывучаў прыродныя рэсурсы тэрыторыі беларускага Палесся, кіраваў некалькімі комплекснымі экспедыцыямі на Палессі, разам з калегай складаў “Схемы асушэння і асваення Палескай нізіны”. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце X Міжнароднага кангрэсу глебазнаўцаў у Маскве і X Міжнароднага кангрэсу сацыёлагаў у г.Мехіка. Калі дзяцей знаёмілі з дзейнасцю Паўла Уладзіміравіча, вырашылі выкарыстаць “Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны”, падрыхтаваны навукоўцам. Да гонару нашых падлеткаў – яны амаль усе словы бабуль і дзядуль ведаюць. Значыць, сувязь пакаленняў не перарываецца. Зацікавіліся вучні і звест-камі са “Слоўніка прозвішчаў Гродзеншчыны”, а таксама сабранымі прафесарам і растлумачанымі назвамі населеных пунктаў Зэльвеншчыны. Вучняў уразіла колькасць апублікаваных работ прафесара Гродзенскага ўніверсітэта: іх больш за 450!   Справу Сцяцка-географа працягваў ураджэнец в.Янаўшчына С.І.Сідар. На жаль, вучонага ўжо няма з намі (пахаваны вучоны на радзіме). Сяргея Іванавіча цікавіла сацыяльна-эканамічная геаграфія, методыка вы-кладання геаграфіі ў школе. І не дзіўна: пэўны час ён працаваў настаўнікам у Мастоўскім, Ваўкавыскім і Гродзенскім раёнах. Звыш 150 навуковых і навукова-папулярных работ паспеў падрыхтаваць навуковец. Старэйшыя беларускія школьнікі знаёміліся з геаграфіяй сваёй краіны мена-віта па падручніку Сяргея Іванавіча. Ён стаяў ля вытокаў стварэння навукова-метадычнага часопіса “Геаграфія: праблемы выкладання”. Быў сааўтарам і першай хрэстаматыі па эканамічнай геаграфіі Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму “Сацыяльна-эканамічная геаграфія СССР” абараніў у Санкт- Пецярбургу.   Падрабязна расказалі бібліятэкары і пра аднаго з самых знакамітых вучоных у свеце – генетыка А.Р. Жэбрака. Як памятаюць чытачы “Працы”, пра яго быў вялікі матэрыял у газеце ў канцы снежня 2016-га. Споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Антона Раманавіча, і бібліятэкары падрыхтавалі тады цікавы ўрок генетыкі для старшакласнікаў СШ №2. На заканчэнне часопіса вядучая назвала некалькі імёнаў перспектыўных вучоных-землякоў, якія працягваюць справу старэйшых зэльвенцаў. Гэта Аляксандр Януль, дацэнт кафедры ваенна-палявой тэрапіі Мінскага медыцынскага ўніверсітэта, і УладзімірТарасюк, таксама медык. Аляксандр Іванавіч рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі, Уладзімір Васільевіч – кандыдат медыцынскіх навук. Бібліятэкары гатовы падзяліцца багатай інфармацыяй пра жыццё і навуковую дзейнасць нашых вядомых землякоў з любой аўдыторыяй. За-прашайце! Яніна ШМАТКО.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены