На Зельвенщине открыли туристический сезон

8269

Чарговы турыстычны сезон адкрыўся на Зэльвеншчыне. Старт яму дала тэматычная выстава “Усе шляхі вядуць у Зэльву”, наведаць якую жыхары райцэнтра мелі магчымасць на мінулым тыдні ў гарадскім парку.
Работнікі цэнтра турызму і краязнаўства падрыхтавалі інфармацыйныя буклеты, якія знаёмілі са славутасцямі раёна, з помнікамі прыроды і ар-хітэктуры нашага краю.
Як добра правесці час у сасновым бары базы адпачынку “Бярэжкі”, пацвярджалі фотаздымкі. 25 домікаў на 166 месцаў, магчымасць узяць напракат бытавую тэхніку, спартыўны інвентар, побач знахо-дзіцца зэльвенскае вадасховішча – усё прадумана для турыстаў.
Парады, як вырошчваць і даглядаць расліны, давалі прадстаўнікі аграсядзібы “Сад маёй мары”. Кожны жадаючы мог набыць саджанцы кветак, дэкаратыўных і пладовых дрэў.

8270
Майстар-клас па станочным ткацтве давалі педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Жук і дзяўчынкі, якія займаюцца ў гуртку “Майстэрня рукадзелля”. Можна было не толькі паназіраць, як ствараюцца арыгінальныя работы, але і прыняць непасрэдны ўдзел у іх вырабе.
Зацікавіла жыхароў райцэнтра разнастайная сувенірная прадукцыя, якую прадставіў Дзярэчынскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Апроч таго, турыстычныя маршруты былі прызентаваны і ў некаторых сельскіх населеных пунктах Зэльвеншчыны. Арганізаваны экскурсіі ў касцёлы і цэрквы, школьныя музеі, выставы народных умельцаў.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.