На Зельвенщине прошла «Лыжня-2016» (обновлено)

У мінулыя выхадныя лыжныя спаборніцтвы сабралі ў райцэнтры аматараў зімніх відаў адпачынку

3599

3581

Прадстаўнікі 16 арганізацый і прад-прыемстваў старанна разміналіся перад стартам. Спартсмены “са стажам” давалі ўрокі навічкам. Трэніровачныя кругі па лыжні “наразалі” пераможцы мінулагодніх марафонаў.
Спаборніцтвы праходзілі ў чатырох узроставых катэгорыях: 20 – 29 гадоў, 30 – 39, 40 – 49, 50+, а таксама ў камандным заліку. Жанчынам трэба было пераадолець кіламетр, мужчынам – два. І вось суддзі за-прасілі на старт першых спартсменаў. Свісток… і секундамер пачаў адлік часу.

3573

Балельшчыкі размеркаваліся па ўсім перыметры лыжні. Гучнае ”Хутчэй! Хутчэй!”, “Насця! – ты лепшая!”, “Зараз фініш!” – азарт надаваў сілы ўдзельнікам лыжнай гонкі.
У самай малодшай групе лепшы вынік у Ганны Аляксеевіч з райЦГЭ і Мікалая Яцулевіча, які прадстаўляў аддзел адукацыі, спорту і турызму. Літаральна праз некалькі хвілін за імі фінішыравалі Юлія Скіба і Дзмітрый Калодка з Сынкавіч. Пасля іх закончылі лыжныя гонкі Анастасія Кавалевіч (ЦРБ) і Алег Леўчык (РАНС).
У сярэдняй узроставай групе ўжо з першых крокаў лыжнікаў стала зразумелым, хто будзе ў ліку пераможцаў. Прыгожая хада, спартыўны стыль Артура Радзевіча (Сынкавіцкі сельсавет) і Юрыя Кулі-кава (райвыканкам) вылучаліся здалёк. У іх першае і другое месцы адпаведна. Не падкачаў і Юрый Радзюк, які прынёс трэцяе месца камандзе цэнтра банкаўскіх паслуг. Сярод жанчын лёгка пераадолела дыстанцыю настаўніца Князеўскай гімназіі Наталля Суша. Не першы год лыжня пакараецца медыцынскай сястры ЦРБ Святлане Бокій, на гэты раз – другое месца. Трэцяй была Ірына Якімец з Сынкавіч.
3575

Неаднаразовая пераможца раённых лыжных спаборніцтваў Ірына Пузач (ад-дзел адукацыі, спорту і турызму) стала першай ва ўзроставай групе ад 40 да 49 гадоў. Гучнымі апладысментамі сустракала каманда бальніцы Ларысу Шнэйдар, якая другой пераадолела фінішную прамую. Ганна Цэйкала (райвыканкам) узяла трэцяе месца. Сярод мужчын у гэтай узроставай групе не было роўных настаўніку фізічнай культуры СШ №2 Мікалаю Башкевічу. Сяргея Яскевіча (раён газавага забеспячэння) на некалькі секунд апярэдзіў Антон Бычак з Зэльвенскага сельсавета. Дарэчы, усе заўважылі, як прыгожа Антон ішоў да фінішу.
Шмат масцітых лыжнікаў сярод мужчын ва ўзросце за 50. У іх ліку – Яўгеній Дораш, Сяргей Горны, Генадзій Галаско… Барацьба разгаралася за кожны крок: адным лёгка давалася прамая траса, другім – узгоркі. Вынік прадугадаць не змог ніхто. Першым фінішыраваў Генадзій Галаско, прадстаўнік каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму. На другім месцы – Валерый Доўкша (РУП бытавога абслугоў-вання). Трэцяе пераможнае месца ў спарт-смена каманды раёна газавага забеспячэння Віктара Касаўца. Жанчыны гэтай узроставай групы таксама выйшлі на старт з прыўзнятым настроем. Першай пераадолела дыстанцыю прадстаўніца каманды райвыканкама Галіна Раманчук. Вікторыі Вярстак з аддзела адукацыі, спорту і турызму ўдалося абысці больш спрактыкаваных спартсменак і заняць другое месца. У тройку лідараў увайшла Валянціна Мазоль, якая выступала за каманду Зэльвен-скага філіяла аблспажыўтаварыства.

3576 3577 3578

У агульнакамандным заліку першае месца заняла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму, на другім – прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, трэцяе месца заваявала каманда Сынкавіцкага сельсавета.
Пасля лыжні мы папрасілі ўдзельнікаў спаборніцтваў падзяліцца ўражаннямі.
Уладзімір ГАСПАДАРЫК:
– Зімнімі відамі спорту займаюся даўно. Як толькі выпадае выхадны дзень, спяшаюся на каток або лыжню. Пастаянна адстойваю гонар раёна газавага забеспячэння на раённых і абласных спаборніцтвах. Неаднаразова быў пераможцам рэспубліканскіх спартыўных мерапрыемстваў. Крыўдна, што на дыстанцыі дапусціў памылку: амаль перад самым фінішам пайшоў на абгон, упаў і страціў дарагія секунды.
Святлана БОКІЙ:
– Я прадстаўляла
каманду цэнтральнай раённай бальніцы. Мы выходзілі на старт з імкненнем перамагчы. Лічу, што і на гэты раз медыкі даказалі, што сябруюць са спортам, паказваюць прыклад здаровых звычак, актыўнага ладу жыцця. Аса-біста я дыстанцыю прайшла лёгка. Атрымала і 2-е месца, і бадзёры настрой.
Сяргей МАРКОЎСКІ:
– Апошні раз на лыжах стаяў гадоў так 30 назад. Не думаў, што атрымаю такі зарад эмоцый. Арганізатарам мерапрыемства і кіраўніцтву Сынкавіцкага сельсавета вялікі дзякуй за прапанову па-ўдзельнічаць у лыжні. Сам не асмеліўся б. А вось так, гуртам, з падтрымкай аднавяскоўцаў – вельмі добра.
Наталля СУША:
– Няма нічога лепшага, чым спорт і свежае паветра. Я – за здаровы лад жыцця, таму рэкамендую ўсім станавіцца на лыжы.
Людміла ПОПКА.

3579 3580

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.