Набыць зялёную лясную прыгажуню зусім хутка можна будзе на зэльвенскім ёлачным кірмашы

З 18 снежня ў Зэльве пачне працаваць ёлачны кірмаш – Многія зэльвенцы ўжо заклапочаны тым, як знайсці прыгожую ёлачку, каб разам з ёй унесці ў дом адчуванне свята, – гаворыць ляснічы Аляксей Галавач. – Да Калядаў і Новага года застаюцца лічаныя дні, а значыць, самы час заняцца яе пошукамі. Той, хто аддае перавагу натуральным лясным прыгажуням, зможа набыць іх ужо з наступнага панядзелка. У рабочыя дні з 9.00 да 17.00, а ў суботу і нядзелю з 10.00 до 14.00 ажно да 31 снежня будзе працаваць ёлачны кірмаш. Размесціцца ён у звыклым для мясцовых жыхароў месцы – на тэрыторыі лясніцтва. Цэны на хваёвыя дрэвы абяцаюць не калоцца. Як і заўсёды, кошт будзе залежаць ад памеру дрэва. Ёлкі вышынёй да метра плануюць прадаваць па 7,5 рубля, ад 1 да 2 метраў – 8,5 рубля, ад 2 да 3 метраў – 10 рублёў, ад 3 да 5 метраў – 20 рублёў. Па словах ляснічага, некаторым зэльвенцам больш падабаюцца сосны. Іх таксама можна будзе купіць на кірмашы. Кошт адпаведны. Дарэчы, усяго плануецца рэалізаваць 200–250 дрэўцаў. На жаль, не ўсе жадаюць набыць лясную прыгажуню законна і нярэдка адпраўляюцца за ёй з сякерай у лес. Аляксей Галавач папярэджвае, што самавольная высечка пагражае штрафам да 20 базавых велічынь. Ахова лясоў напярэдадні навагодніх святаў будзе ўзмоцнена. Таму лепш не рызыкаваць і па ёлку прыйсці на кірмаш. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.