Надзейныя памочнікі “Працы”
Што праўда, тое праўда: дрэнны не толькі той салдат, які не марыць стаць генералам, але і выдавец, які не хацеў бы павялічыць колькасць сваіх чытачоў.
У канцы 2014 года ў мэтах захавання падпіснога тыражу рэдакцыя газеты “Праца” аб’явіла традыцыйны конкурс сярод руплівых паштальёнаў. Каб стаць пераможцай, трэба было павялічыць колькасць падпісчыкаў у параўнанні з мінулай падпісной кампаніяй. Згадзіцеся, для гэтага неабходна не прапусціць ніводны дом, сустрэцца з кожным яго гаспадаром. Зайсці з усмешкай і добрым настроем.
І вось пераможцы вызначаны. Называем іх прозвішчы і аддзяленні паштовай сувязі, дзе яны працуюць. Трэцяе месца заняла Тамара Суша (Дзярэчын), другое – Ганна Ярашэвіч (Цяглевічы). Першае месца атрымала Алена Свістун (Зэльва-2).
Не толькі гэтыя жанчыны, наогул, усе паштальёны самыя надзейныя памочнікі “Працы”, даўнія партнёры ў справе падпіскі і дастаўкі “раёнкі”. Мы ўдзячны ім за нялёгкую працу і спадзяёмся, што наша далейшае супрацоўніцтва таксама будзе зацікаўленым і выніковым.
“ПРАЦАўнікі”.