Накануне Дня защиты детей в санаторной школе-интернате прошел туристический слет

8271

Турыстычны злёт, які па традыцыі праходзіць у апошнія дні навучальнага года ў санаторнай школе-інтэрнаце, сёлета быў прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.
Удзельнікаў злёту вітала дырэктар школы Жанна Сліж, якая павіншавала ўсіх з заканчэннем навучальнага года, пажадала цудоўнага адпачынку і перамогі ў конкурсах.
Пачалося мерапрыемства з размінкі пад назвай “Рукзачок”. Прадстаўніку ад кожнай каманды неабходна было па-класці ў рукзак прадметы, якія неабходны ў паходзе.
Затым вучні адправіліся на школьны стадыён, дзе адбылося самапрадстаўленне каманд. Усе візітныя карткі аказаліся арыгінальнымі: юныя турысты падрыхтавалі песні, інсцэ-ніроўкі, яркія касцюмы і эмблемы. Удзельнікі злёту даказалі, што яны не толькі вясёлыя, але і дружныя.
Спаборніцтвы распачаліся турыстычна-спартыўнымі іспытамі, сярод якіх – паласа перашкод, дарц, бадмінтон, скачкі са скакалкай, устаноўка і разбор палаткі. Школьнікі ўсе без выключэння прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, спрыт і хуткасць, турыстычныя навыкі і ўпэўненасць у сваіх сілах.
Перад інтэлектуальнай віктарынай, у якой ад прадстаўнікоў каманд патрабавалася праявіць кемлівасць і здагадку, вырашылі адпачыць і падсілкавацца пад адкрытым небам.
Затым удзельнікаў злёту чакаў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай заўсёды бу-дзе мір!”. Сюжэтныя тэматычныя малюнкі каля школы яшчэ і сёння радуюць і бу-дзяць цёплыя ўспаміны, нагадваюць усім, што жыць трэба ў міры і згодзе.
Адным з конкурсаў тур-злёту была абарона праекта “Зэльва вачамі дзяцей”. Варта сказаць, што матэрыял вучні збіралі на працягу чвэрці, знаёмячыся з пасёлкам: яго прыгожымі мясцінамі, традыцыямі, помнікамі гісторыі і культуры. Кожны клас стварыў свой цікавы праект і дастойна яго абараніў.
Незабыўным быў вечар каля вогнішча, дзе праходзіў конкурс турыстычнай і патрыятычнай песні. Яркае полымя, бадзёрыя песні, смажаная бульба – сапраўднае шчасце для дзяцей. Захапляльным выдаўся конкурс “Пошук прыза”. Кожнаму хацелася яго знайсці і атрымаць салодкі падарунак. Пачастунак дастаўся вучням 7 класа. А перамагла ў турыстычных спаборніцтвах каманда вучняў 9 класа “Вясёлка”.
Завяршылася свята спорту і актыўнага адпачынку тэматычнай дыскатэкай. Дзеці атрымалі незабыўныя ўражанні.
Ірына Шалястовіч, класны кіраўнік 6 класа санаторнай школы-інтэрната.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.