«Нам нужно когда-нибудь возвращаться» …

"Нам нужно когда-нибудь возвращаться" ...

У Цяглевіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла сустрэча з паэтам-земляком Валянцінам Семяняка. На мерапрыемства са-браліся былыя настаўнікі паэта Л.М. Ігнацюк і Т.А. Семяняка, галоўны спецыя-ліст аддзела адукацыі райвыканкама В.А Ганжына, загадчык сектара па ахове дзяцінства І.М. Шабалоў-ская, работнікі сельсавета, маладыя спецыялісты мясцовай гаспадаркі, а таксама настаўнікі і вучні школы. 

Валянцін Семяняка – чалавек шматгранны. Акрамя таго, што займае ў раёне высокую і адказную пасаду, не першы год захапляецца паэзіяй, сам піша вершы (некаторыя з іх пакладзены на музыку). У 2007 годзе быў выдадзены зборнік яго вершаў “На скрыжаванні”, які стаў стымулам для развіцця паэтычных здольнасцей і іншых творчых жыхароў раёна. 

Паэтычная скарбонка Валянціна Семяняка багатая і разнастайная. У аснове кожнага верша маленькія гісторыі – эпізоды з жыцця, успаміны з дзяцінства, юнацтва, жывыя вобразы людзей, з якімі даводзілася сустракацца. Напрыклад, верш “Нам трэба некалі вяртацца” паэт прысвяціў сваім аднакласнікам – выпускнікам Цяглевіц-кай СШ 1980 года. 

Валянцін Міхайлавіч расказаў, што першы свой верш адрасаваў маці Галіне Антонаўне. Дарэчы, сямейная тэматыка – адна з цэнтральных у творчасці паэта. Сям’ю майстар слова вызначае як галоўную жыццёвую каштоўнасць, магчыма таму творы аб сваіх дзецях і ўнуках у яго атрым-ліваюцца надзвычай удалымі, як, напрыклад, верш пра дачку “На тваіх далонях – два жыцці”. Не мог не крануць душу ўдзельнікаў сустрэчы і верш “Удзячнасць”.

Педагогіка для Валянціна Міхайлавіча не проста навука, а хутчэй сямейная традыцыя. Таму нядзіўна, што педагагічныя матывы адлюстроўваюцца і ў творчасці, у прыватнасці, у вершы “Настаўніцкая зорка”. 

Аўтар расказаў цікавую гісторыю напісання гумары-стычнай байкі пра каханне “Два бревна”. Потым прагучаў верш “На скрыжаванні” – лейт-матыў асабістай філасофіі аўтара, галоўны прынцып якой гучыць так: “Абыходзься з людзьмі так, як бы хацеў, каб абыходзіліся з табой”. 

Сустрэча з Валянцінам Семяняка атрымалася эмацыянальна насычанай і  цікавай. Развітальнымі акордамі мерапрыемства сталі словы падзякі паэту і пажаданні далейшых творчых поспехаў. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.