Намаляваць родны пасёлак зможа кожны жадаючы, калі прыме ўдзел у раённым конкурсе-пленэры
«Зэльва – любы сэрцу куточак”
Раённы конкурс-пленэр пад такой назвай пройдзе 24 жніўня ў цэнтральным скверы пасёлка. Мерапрыемства прымеркавана да знакавай падзеі – 760-годдзя г.п. Зэльва.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні дзіцячай школы мастацтваў, агульнаадукацыйных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі. Школьнікі могуць выкарыстоўваць любыя матэрыялы і тэхніку.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца сюжэтна-кампазіцыйнае ўвасабленне, выразнасць мастацкага вобраза, неардынарнасць выканання, творчы і індывідуальны падыход да ідэі, узровень майстэрства.
Заяўкі да ўдзелу ў конкурсе-пленэры неабходна дасылаць не пазней 15 жніўня ў фармаце Word на адрас: г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 7, дзіцячая школа мастацтваў ці на электронную пошту zelva_muz@tut.by
