Народному ансамблю народной песни «Званочкі» исполняется 20 лет

 

12123qwe

Выдатныя галасы дзярэчынскіх самадзейных артыстаў ведаюць не толькі на іх роднай зямлі, але і далёка па-за межамі Зэльвеншчыны. Калектыў народнага ансамбля народнай песні “Званочкі” з канцэртнымі праграмамі выступаў у Шчучынскім, Мастоўскім, Слонімскім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах, абласным цэнтры і сталіцы. Сваім запалам спевакі захапілі гледачоў рознага ўзросту, і яны шчыра, ад душы, адорваюць артыстаў бурнымі, працяглымі апладысментамі. Узнагароды рознага ўзроўню на шматлікіх конкурсных праграмах, фестывалях абласнога і рэспубліканскага значэння атрымалі дзярэчынскія “Званочкі” за перыяд свайго існавання.

– Усё пачалося значна раней, – расказвае хормайстар народнага ансамбля Таццяна Слёзнік. – У пачатку 80-х на сцэну выйшла вакальная група, у склад якой увайшлі работнікі дзярэчынскага Дома культуры Станіслава Ганчарук, Марыя Жоглік, Валянціна Лапа, Валянціна Русецкая і Ганна Жамойціна. З цягам часу ўдзельнікамі сталі і вы-кладчыкі музычнай школы. Пазней, у 1989 годзе, зладжаны калектыў прыняў і мяне. Несумненна, хваляванні былі перад кожным канцэртам: “Як прыме публіка? Ці падабаецца наш рэпертуар? і г.д.”. Усе мы не падобны адна на адну, але апантаныя адной любоўю да музыкі, багатай беларускай спадчыны, народных традыцый і мэтай усё гэта вывучыць, захаваць і перадаць нашчадкам. Атрымалася цудоўная каманда, якую палюбілі землякі. У 1996 годзе мы годна абаранілі званне народнага ансамбля народнай песні.

Сёння “Званочкі” – адзін з самых яркіх і запамінальных калектываў на Зэльвеншчыне, у склад якога ўваходзяць 12 таленавітых выканаўцаў. У аснове іх рэпертуару беларускія і рускія народныя песні, аўтарскія творы самадзейных кампазітараў Кручкова, Алешкі, Максімава, Гінько і іншых. Асаблівая ўвага ўдзяляецца музычным і празаічным творам, запісаным у Зэльвенскім раёне. Сваё майстэрства ў жанры сатыры цудоўна дэманструюць Ганна Жамойціна і Валянціна Лапа. З першай хвіліны свайго выхаду на сцэну пакараюць прыхільнікаў эстрады Аксана Маляўская, Марыя Жоглік і Іван Матах. Добра ўлілася ў калектыў і Ала Сідорык.

На працягу года, як расказала хормайстар Таццяна Слёзнік, калектыў прымае ўдзел у розных мерапрыемствах раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабу. Выступленні на фестывалі нацыянальных культур у Гродне, абласным фестывалі народнай песні і музыкі “Зайграйце, музыкі”, “Зялёная гулянка” адз-начаны дыпломамі лаўрэатаў. Рэпертуарныя і выканальніцкія магчымасці дзярэчынцаў змаглі высока ацаніць прысутныя на свяце “Дажынкі” ў Дзятлаве, Навагрудку, Мастах, Ваўкавыску, сельскагаспадарчых кірмашах у Мінску, гарадах Гродзенскай вобласці.

– Запомніліся нашы вы-ступленні ў санаторыі “Радон”, што ў Дзятлаўскім раёне, – узгадвае самыя яркія канцэрты Таццяна Слёзнік.
– Там заўсёды збіраецца зала пад сотню чалавек. Атмасфера настолькі душэўная, што хочацца спяваць і спяваць. Людзі з розных куткоў Беларусі і нават Расіі падпяваюць, танцуюць, дзякуюць шквалам апладысментаў. Невыказныя адчуванні, калі ты бачыш, што слухачы эмацыянальна ўспрымаюць тое, што ім дораць артысты з глыбінкі. Хіба ж гэта не самы лепшы падарунак для калектыву?

– Ці ёсць свой сакрэт, козыр, свая фішка ў “Званочкаў”, тое, што ўдзельнікі любяць дарыць гледачам?

– Заўсёды адкрываем канцэртную праграму любімай намі песняй “Звіняць, звіняць звончыкі”, ад якой у нейкай ступені і пайшла назва нашага ансамбля. У песеннай скарбонцы “Званочкаў” музычныя творы “Добрага здароўя”, “Бульба”. Пашчасціла нам і з песняй “Крапіва-лебяда”, якую публіка ўспрыняла, як гавораць, на “ўра”.

Зараз удзельнікі калектыву працуюць над новай праграмай, у якой будзе шмат народнай і эстраднай музыкі. Добра вядомыя папулярныя музычныя творы будуць спалучацца з сучаснымі навінкамі. Плануецца, што да свайго юбілейнага канцэрта артысты абновяць нумары. Нават тыя, хто добра знаёмы з творчасцю народнага ансамбля, убачаць яго зусім з новага боку.

Людміла ПОПКА.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.