Настаяцель велічнага храма

Хто хоць раз пабываў у Сынкавіцкай царкве, ніколі не забудзе той урачыстасці, узнёсласці і адначасова таго душэўнага спакою, які прысутнічае там. Старажытныя велічныя сцены здзіўляюць сваёй вышынёй, цудоўная акустыка – гучаннем кожнага слова…Храм-волат, храм-крэпасць сваім выглядам нібы пацвярджае  непарушнасць праваслаўнай веры. Многае і нават амаль усё ў гэтым залежыць ад настаяцеля протаіерэя Арсенія Ананкі. У любую пару года,  кожны дзень да самага вечара знаходзіцца ён у сваім прыходзе, каб жыць яго справамі, сустракацца з яго жыхарамі і многімі паломнікамі, якія бываюць тут, раздзяляць іх праблемы… Незлічоная колькасць спраў у айца Арсенія. І мы, прыха-джане царквы, бачым, як умела пераўтварае ён іх у жыццё. Усё, што звязана з рамонтам, рэстаўрацыяй, папаўненнем і абнаўленнем унутранага і знешняга  выгляду, – заслуга і клопат святара. Мы, мясцовыя жыхары, здзіўляемся: адкуль столькі сіл? Айцец Арсеній заўсёды сціпла адказвае: «Гэта ўсё па міласці Божай. Гэта ўсё Гасподзь». Так, Гасподзь дае сілы, веру, моц. Але і сам гэты чалавек стараецца ўзяць як мага больш ад таго, што дае Усявышні. Не адпачывае, не стамляецца, не злуецца… Усё робіць з усмешкай, любоўю, цярплівасцю. Кожнаму дорыць радасць, параду і клопат. 21 мая настаяцель царквы святкаваў свой чарговы дзень анёла – дзень Арсенія Працалюбівага (дык вось адкуль яго любоў да працы – ад яго анёла!). А 25 мая мы будзем віншаваць нашага святара з днём нараджэння. Мы ведаем: і ў гэты дзень айцец Арсеній будзе ў царкве, у тым месцы, куды накіраваў яго Гасподзь, да якога ён прырос душой, без якога ўжо, напэўна, не ўяўляе сябе. Ад імя царкоўнага хору і ўсіх прыхаджан мы віншуем Вас, дарагі айцец Арсеній, з гэтай нагоды і дзякуем за самаадданае служэнне нашаму прыходу. Няхай Бог даруе Вам яшчэ многія гады здароўя і даўгалецця! З павагай – удзельнікі хору і  прыхаджане Сынкавіцкай царквы.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.