Навагодні зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа

1668 Дарагія суайчыннікі! Чалавечае жыццё нярэдка параўноўваюць з дарогай. І гэта дарога з асаблівымі правіламі. Па ёй можна прайсці толькі адзін раз, і нельга павярнуць назад. Старажытныя мудрацы вучылі: цаніце кожнае светлае імгненне жыцця, кожную радасць. Не дазваляйце дробным непрыемнасцям і засмучэнням захапіць вас. Не растрачвайце сябе на зайздрасць, крыўды і зла-слоўе. Толькі тады вы пачнеце жыць сапраўдным жыццём і знойдзеце непадробнае шчасце. Мы часам, наракаючы на хуткацечныя цяжкасці, не заўважаем самага важнага, не цэнім тыя дары, якія падносіць нам жыццё. Сапраўдныя каштоўнасці іншы раз не прыкметныя ў звычайнай мітусні. І часта людзі пачынаюць разумець іх значэнне толькі тады, калі страчваюць іх незваротна. Галоўная каштоўнасць, за якую мы павінны дзякаваць лёсу, – гэта мір. Мір у нашых сем’ях, у нашай краіне, у адносінах паміж людзьмі. Адыходзячы год раптоўна і трагічна даказаў нам сапраўдную каштоўнасць міру. Ён паказаў усім нам – любыя жыццёвыя праблемы адыходзяць на задні план, пачынаюць здавацца дробнымі і неістотнымі тады, калі рвуцца снарады, свішчуць кулі і льецца кроў. Няма ў чалавека нічога даражэйшага за жыццё. І няма права больш важнага, чым права на жыццё. Нам трэба разумець і памятаць, на чым грунтуецца са-праўдны мір. І што з’яўляецца галоўнай пагрозай для яго. Аснова сапраўднага міру – гэта дабрыня, цярпімасць і згода паміж людзьмі. Гэта гатоўнасць дараваць чужыя памылкі, гэта здольнасць у нечым паступацца сваімі інтарэсамі. Мы на свае вочы перакана-ліся, да чаго вядуць унутраны разлад, нянавісць і нецярпімасць. Ад яркіх і рэзкіх лозунгаў, якія сеюць варожасць, адзін крок да расколу грамадства. Ад расколу грамадства адзін крок да ўсе-агульнай нянавісці. А ад яе адзін крок да вайны. І калі людзі забываюць пра каштоўнасць міру і згоды, то ўсе гэтыя тры крокі яны робяць у адно імгненне. Сем дзесяцігоддзяў таму мы заплацілі за мір мільёнамі чалавечых жыццяў. Беларусы добра ведаюць цану міру і па сённяшні дзень захоўваюць асабліва беражлівае стаўленне да яго. Упэўнены, кожны з нас хоча найхутчэйшага аднаўлення міру на зямлі нашых братоў. Гэта шчырае, душэўнае пачуццё нашага народа. Мы, беларусы, зычым міру ўсім нашым сябрам і суседзям. Мы робім і будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб зберагчы яго і абараніць. Мір – гэта аснова жыцця і росквіту. І таму ў надыходзячым 2015 годзе перш за ўсё я зычу ўсім нам міру – міру ў душы, міру ў сем’ях, міру ў краіне! Дарагія сябры! Адыходзячы год падарыў нам нямала прычын для радасці. Нас стала больш амаль на 7 тысяч чалавек. Дзяржава прыняла разгорнутую праграму па падтрымцы сем’яў з дваімі, траімі і больш дзецьмі. Гэта наш свядомы курс, які мы прадоўжым і ў далейшым. Гэты год увойдзе ў нашу гісторыю як час памяці і патрыятызму. Усенароднае святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зноў нагадала нам: не бывае будучыні без мінулага, без сувязі пакаленняў. Наш агульны святы абавязак – клопат аб ветэранах, аб усіх старых, выхаванне на іх прыкладзе сваіх дзяцей і ўнукаў. Адыходзячы год мы нездарма назвалі Годам гасціннасці. Рэспубліка Беларусь расчыніла дзверы для ўсіх краін у час чэмпіянату свету па хакеі. Дзясяткі тысяч гасцей з самых розных куткоў планеты адкрылі для сябе Беларусь і беларусаў – утульную, прыгожую, дагле-джаную краіну, у якой жыве спагадлівы, ветлівы і добры народ. Упэўнены, што кожны з нашых гасцей павёз з сабой часцінку радасці і цеплыні, падоранай яму беларускай зямлёй. Усіх нас парадавалі спарт-смены на зімняй Алімпіядзе. Уся краіна як адзін чалавек перажывала за нашых алімпійцаў – і яны не падвялі нас! Дарагія сябры! Праз некалькі імгненняў настане 2015-ы год. Год Вялікай Перамогі і Год моладзі, у якім сімвалічна перасякаюцца наша мінулае і наша будучыня. Год, калі нам з вамі трэба будзе рабіць выбар і вызначаць: як будзем жыць далей, на што спадзявацца, да чаго імкнуцца. Напэўна, у кожнага народа ёсць той запаветны вобраз, з якім у яго звязана родная зямля. Для мяне гэта невялікі, але моцны, цёплы і ўтульны дом, дзе ў пашане жывуць старыя, працуюць гаспадары, сталее моладзь і падрастаюць шчаслівыя дзеці. Беларусь – наш агульны дом, які толькі мы самі можам напоўніць дастаткам і шчасцем. У гэтыя хвалюючыя хвіліны мне хочацца, каб усе беларусы ўсвядомілі, як мы, па сутнасці, цесна звязаны адзін з адным на гэтым невялікім, падораным нам Богам кавалку Зямлі. У навагоднюю ноч я хачу павіншаваць нашых бацькоў і ўсіх ветэранаў, падзякаваць ім за ўсё, што яны зрабілі для краіны. Нашых цудоўных жанчын, якія, пароўну падзяляючы з мужчынамі цяжар турбот і клопатаў, застаюцца пяшчотнымі і прыгожымі. Нашых дзяцей, якія так шчыра вераць нам; дзяцей, якіх мы абавязкова павінны вывесці на правільную дарогу жыцця. І ўсіх нас, хто сваімі ўмелымі рукамі і майстэрствам, талентам і сілай навуковага азарэння, стойкасцю і мужнасцю ўносіць уклад ва ўмацаванне і росквіт Беларусі. Навагодняя ноч – гэта час, калі мы па-асабліваму ўсведамляем, якія мы блізкія, як патрэбны адзін аднаму і не можам жыць без любові і падтрымкі родных людзей. Дык давайце падзякуем адзін аднаму за дапамогу, клопат і ўвагу. Няхай у кожнай сям’і будзе трохі радасці і цяпла. Няхай бу-дзе шмат гэтай радасці і цяпла! Няхай на нашай зямлі заўсёды пануюць згода, дастатак і мір. Шчасця вам і здароўя, дарагія землякі. З Новым годам, Беларусь!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.