Не дают траве застояться

Чэрвень у вёсцы зусім іншы, чым у горадзе. Бясконцая зелень палёў, на сенажацях стаіць пах свежага сена. І здаецца: у вачах траіцца, калі бачыш на палетках вялікую колькасць буслоў. Іх вяскоўцы жартаўліва называюць кантралёрамі палёў. Ні людзі, ні гул тэхнікі даўганогіх не палохаюць.
…Аднак сельскім працаўнікам не да рамантыкі. Касавіца. Гарачая пара. Намеснік старшыні СВК “Сынкавічы” Уладзімір Юч не скардзіцца ні на надвор’е, ні на тэхніку, ні на людзей, якія заняты на касьбе. Уборку кармоў тут пачалі своечасова, і тэмпы работы даволі высокія.
Для грамадскага статка тут плануюць назапасіць амаль 19,5 тыс. тон сенажу, 746 тон сена і 35840 – сіласу. Каб справіцца з такой задачай, расслабляцца часу няма. Надвор’е можа змяніцца ў любы момант.
Амаль 8,5 тыс. тон сенажу і 616 тон сена сынкавіцкія меха-нізатары ўжо нарыхтавалі. Тэх-ніка не прастойвала нават у час нядаўніх дажджоў. Закладзена 2142 тоны сіласу. Цяпер, калі на-двор’е ўсталявалася, асаблівая ўвага – нарыхтоўцы сена. У работу ўключаны тры прэс-падборшчыкі.
Уладзімір Уладзіміравіч ад-значае працавітасць “сваіх хлопцаў”. Давяраюць любую справу ў гаспадарцы механізатару Міхаілу Жаку. У пары з 9-метровай касілкай ён стараецца выконваць сваю справу якасна. Шырыня захопу касілкі вялікая. Круг за кругам – і ўчастак скошаны. Па-хваліў Уладзімір Юч Станіслава Шышлоўскага і Сяргея Скіруху, якія добра разумеюць, што ад іх залежыць работа ўсяго ланцужка зялёнага канвеера.
Разам з намеснікам старшыні мы пабывалі на ўчастку, дзе працавала звяно па нарыхтоўцы сена. На павароце загона спыніў-ся трактар у счэпцы з граблямі-варушылкамі. Выйшаў з кабіны механізатар Пётр Смаглей і з ахвотай стаў расказваць пра сваю работу: “Каб паскорыць высыханне травы, іншы раз па пракосах даводзіцца хадзіць па некалькі разоў, бо якаснае сена атрымліваецца толькі тады, калі яно добра прасушана”.
Пасля таго, як сухія травы сабраны і згорнуты ў валкі, у работу ўключаюцца прэс-падборшчыкі. Валерый Семянюк, Іван Лойка і Аляксандр Садчанка ўпакоўваюць сена ў рулоны. На іх пагрузцы заняты механізатары Леанід Сідорык, Мікалай Лазоўскі і Уладзімір Бычкоў, а на адвозцы – Аляксандр Смаглей, Грыгорый Сядун і Аляксандр Фіркін.
Нарыхтоўка сенажу ў гаспадарцы вядзецца таксама па сваёй тэхналогіі. Каб атрымаць яго якасным, зялёную масу даво-дзяць да аптымальнай кандыцыі – пераварочваюць і зграбаюць у валкі механізатары Іван Літвінчык і Максім Барышнікаў.
У пойме мы сустрэліся з Іванам Мякенем, які разам з машы-ністамі Алегам Цярэнцьевым і Сяргеем Калодкам на кормаўборачных камбайнах за дзень выдаюць 900 тон здробненай зялёнай масы. “Сіл дастаткова, – гаворыць Іван Іванавіч, – вялікай стомленасці не адчуваю, хоць на полі кожны дзень з сямі раніцы і да цямна. Галоўнае, каб уклас-ціся ў тэрміны і не падвесці калектыў і кіраўніцтва. Безумоўна, цешыць і думка: за сваю работу атрымаем добрыя грошы”.
На гэтым полі мы сустрэліся з механізатарамі і вадзіцелямі, занятымі на адвозцы зялёнай масы. Кожны з іх уносіць важкі ўклад у нарыхтоўку кармоў.
Фінішны пункт зялёнага канвеера – сянажная траншэя, дзе таксама праца кіпіць у рэжыме нон-стоп. Кожнае кормасховішча мае свой пашпарт. Якасць за-кладкі штодзень кантралююць ветэрынарныя спецыялісты. Каб сянаж не ператварыўся ў сілас, важна вытрымліваць тэмпературу і вільготнасць. У гаспадарцы яны адпавядаюць неабходным параметрам. Траншэя ёмістасцю 3000 тон закладваецца тут прыкладна за 4–5 дзён.
За тонамі і цэнтнерамі кіраўніцтва гаспадаркі не забываецца і пра чалавека. У сельгаскааператыве дасканала прадуманы аплата працы, маральнае і матэрыяльнае стымуляванне. Арганізавана двухразовае харчаванне механізатараў. Няма праблем з забеспячэннем пітной вадой.
Першы ўкос траў у гаспадарцы плануюць завяршыць праз некалькі дзён.
Віктар МАКОЎСКІ.