Нелегкая судьба, непростая история

Нядаўна сваё 90-годдзе адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Крываконна Іосіф Юльянавіч Белякала. Шмат цёплых слоў у свой дзень нараджэння пачуў ён не толькі ад родных, знаёмых, але і прадстаўнікоў улады, грамадскіх аб’яднанняў, СВК “Бародзічы”, дзе працаваў усё жыц-цё да самага выхаду на заслужаны адпачынак. Юбіляр узнагароджаны медалём “Ветэран працы”, носіць званне “Ганаровы калгаснік”. 

Аб гераічным франтавым мінулым паважанага ветэрана сведчаць яго баявыя ўзнагароды: ордэн Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, медаль Жукава. Мабілізаваны ў армію Іосіф Белякала быў у 1944 годзе. У складзе 35-га гвардзейскага артылерыйскага палка Першай гвардзей-скай стралковай Маскоўска-Мінскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі яго накіравалі на 3-і Беларускі фронт, фарміраванні  якога пасля вы-звалення Беларусі пачалі вызваляць заходнюю частку Літвы. Іосіф Юльянавіч з першых дзён службы быў на перадавой: ён служыў артылерыйскім разведчыкам, асноўная задача якіх – выяўляць варожыя пазіцыі і перадаваць іх каардынаты на пункт кіравання батарэі для навя-дзення агню артылерыі на пазіцыі праціўніка. Дарогамі вайны Іосіф Белякала прайшоў да Усходняй Прусіі. “Жорсткія баі вяліся за кожны населены пункт, за кожны дом, – прыгадвае ветэран. – Асабліва цяжкім было вызваленне горада Кёнігсберга. Зямля ўздрыгвала ад моцных выбухаў, усё, што было перад намі, ператварылася ў сапраўднае пекла”, – працягвае суразмоўца. У тым баі Іосіф Юльянавіч быў сур’ёзна паранены, і яго адправілі спачатку ў медсанбат, а затым у шпіталь, дзе прааперыравалі. Далейшае лячэнне артылерыйскага разведчыка праходзіла ў горадзе Выксе Горкаўскай вобласці. Тут ён і сустрэў вестку аб Вялікай Перамозе і капітуляцыі фашысцкай Германіі. Пасля выздараўлення Іосіф Белякала яшчэ некаторы час служыў у арміі, але хутка быў дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму, у вёску Крываконна. Тут пайшоў працаваць у мясцовы калгас спачатку паляводам, а пасля загадчыкам фермы. Пад яго ўмелым кіраўніцтвам калектыў жывёлаводаў дабіваўся высокіх паказчыкаў, неаднаразова станавіўся пераможцам унутрыгаспадарчага і раённага спаборніцтваў.

У роднай вёсцы Іосіф Юльянавіч сустрэў сваю другую палавінку – Кацярыну, з якой пражылі шчаслівае сямейнае жыццё, выхавалі сына і дачку. Праўда, лёс пастаянна падкідваў яму шматлікія выпрабаванні. Так здарылася, што заўчасна памёр сын, а затым, пасля цяжкай хваробы, і жонка. Аднак, як прызнаецца сам юбіляр, цяпер яго радасць і сэнс жыцця – унукі і праўнукі. Зразумела, гады бяруць сваё, але ветэран трымаецца бадзёра, на сваім прыкладзе дэманструючы, што сакрэт даўгалецця – ва ўменні аптымістычна ставіцца да жыцця, адносіцца да людзей шчыра і добразычліва.   

Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.