Новы комплекс – новыя падыходы ў рабоце

1777 У СВК “Караліно” ў апошні час павялічваюцца надоі малака. Так, у лютым бягучага года яго валавая вытворчасць за дзень узрасла на 20% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года і склала 10700 кг. Вырас таксама і штодзённы надой на карову. Станоўчыя вынікі ў першую чаргу звязаны са стабільнай і паспяховай работай малочнатаварнага комплексу “Івашкавічы”. Сёлета тут утрымліваецца 550 дойных кароў. Гэта больш, чым на ўсіх пяці фермах гаспадаркі. Штодзённа адсюль адпраўляецца на перапрацоўчае прадпрыемства ААТ “Беллакт” 6100 кг малака. Большасць прадукцыі рэалізоўваецца вышэйшым гатункам. Сёння комплекс нагадвае сучаснае еўрапейскае прадпрыемства: на вокнах – шклопакеты, на сценах у даільнай зале – абліцовачная плітка, вытворчасць малака кантралюецца з дапамогай камп’ютарнай сістэмы. Усе тэхналагічныя працэсы – раздача кармоў, дойка, гноевыдаленне – поўнасцю механізаваны. Тут строга прытрымліваюцца сучасных тэхналогій. Круглы год жывёла знаходзіцца на беспрывязным утрыманні без выпасу. Пры такой арганізацыі вытворчага працэсу важная роля адво-дзіцца работнікам, якія аргані-зоўваюць і праводзяць кармленне жывёлы. У штаце ёсць фуражыр-вагаўшчык, адказны за кармы. Таму рацыён заўсёды дыферэнцыраваны па групах прадукцыйнасці. Кармленне жывёлы – двухразовае, механізаванае. Сіласную масу з канцэнтратамі і ўсімі неабходнымі дабаўкамі каровам дастаўляе кормараздатчык. Па словах заатэхніка-селекцыя-нера Алены Бражук, павышэнне вытворчасці малака залежыць таксама і ад правільна арганізаванай селекцыйнай работы, лячэння і аздараўлення дойнага статка. Да гэтай важнай справы спецыялісты ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў адносяцца з усёй адказнасцю. 1776 Вялікае значэнне надаецца абнаўленню дойнага статка. Старыя, непрадукцыйныя і хворыя каровы рэгулярна замяняюцца нецелямі. За ўтрыманнем жывёлы пільна сочаць начальнік комплексу Ала Жукоўская, спецыялісты-ветэрынары Юрый Кіслы і Вольга Булаўка. Галоўная задача аператараў машыннага даення – атрыманне якаснага малака. Сучаснае абсталяванне значна аблегчыла іх працу. Так, аператары Святлана Кіслая, Таццяна Качук і Галіна Масальская адначасова дояць трыццаць шэсць кароў. Працэс дойкі кожнай рагулі займае каля дзесяці хвілін – значна менш, чым на звычайнай ферме. Пакуль у даільную залу запускаецца новая група кароў, жанчыны хутка мыюць тэхналагічнае абсталяванне, каб зноў прыступіць да работы. Перад тым, як па малакаправодзе трапіць у халадзільнік, малако ахалоджваецца з дапамогай спецыяльнай устаноўкі. Гэты працэс значна паляпшае якасць прадукцыі. Даільная і халадзільная ўстаноўкі, а таксама малакаправод мыюцца з дапамогай спецыяльнай аўтаматычнай сістэмы. 1778 Не менш важнай справай – раздоем першацёлак – займаюцца даяркі Людміла Лухтан і Таццяна Мазоль. Ад іх сумленнай працы залежыць прадукцыйнасць будучага малочнага статка комплексу. Па-гаспадарску да-глядае маладняк Яўгеній Крысюкевіч. Яму дапамагае жонка Ірына, якая працуе тут дзённым сторажам. Адказна адносіцца да справы фуражыр-вагаўшчык Святлана Глебава і многія іншыя. Па словах загадчыцы комплексу, усе работнікі ставяцца да вы-творчага працэсу сумленна. Тут на высокім узроўні працоўная дысцыпліна. У калектыве разумеюць: чым вышэй паказчыкі, тым большы заробак. За добрасумленную працу ў гаспадарцы прадугледжаны грашовыя надбаўкі да зарплаты. Так што матывацыя добра працаваць ёсць ва ўсіх. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.