Новый литературный клуб создан на Зельвенщине

3974

Улічваючы пажаданні сваіх наведвальнікаў, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.С.Глушэня вырашыла Год культуры адзначыць нараджэннем яшчэ аднаго падраздзялення – літаратурнага клуба.
Яго адкрыццё нядаўна адбылося ў зале цэнтра па вуліцы Пушкіна. Ва ўступным слове Наталля Сяргееўна павіншавала прысутных з гэтай падзеяй, пажадала плённай творчай працы, пазнаёміла з прыкладным планам работы і прадставіла гасцей першага пасяджэння.
Гасцей было двое – загадчыца аддзела абслугоў-вання і інфармацыі раённай бібліятэкі В.Л.Масюк і намеснік дырэктара Елкаў-скай СШ, настаўніца роднай мовы і літаратуры (яна ж знаёмая многім мясцовая паэтка) С.І.Літвінчык.
Валянціна Масюк падрыхтавала змястоўны агляд творчасці юбіляраў Года культуры Івана Шамякіна і Івана Мележа. Шамякін і Мележ – аднагодкі, ім сёлета споўнілася б па 95 гадоў. На жаль, Іван Мележ пражыў вельмі мала і паспеў стварыць намнога менш, чым яго цёзка. Але не толькі колькасцю створанага дарагія нам гэтыя класікі. У свой час Васіль Быкаў так пісаў пра Мележа: “Адна з галоўных вартасцей яго прозы, ягонай “Палескай хронікі” – гэта менавіта праўда сялянскага жыцця ў яго самым найбольшым аб’ёме. Ужо гэтага аднаго было б дастаткова, каб зрабіць неўміручым імя гэтага мастака”.
Валянціна Людвікаўна адзначыла адметнасць манер двух класікаў: Іван Мележ пісаў марудна, стараючыся, каб кожнае слова ў кожнай фразе было адзіным і дакладным, дакладным і адзіным. Івану Шамякіну ўдавалася намнога хутчэй знаходзіць патрэбныя словы. Ды і дапамога жонкі, яго любай Марыі Філатаўны, многае значыла. Аналізуючы твор Івана Шамякіна “Слаўся, Марыя!”, прысвечаны жонцы пісьменніка, В.Л.Масюк падкрэсліла значнасць гэтай дапамогі: Марыя Філатаўна друкавала і рэдагавала напісанае мужам.
Загадчыцы аддзела аб-слугоўвання вельмі хацелася, каб удзельнікі новага клуба звярнулі ўвагу на кнігі класікаў, якіх яны не вывучалі ў школе ці інстытуце. Прызналася, што, перачытваючы да гэтага агляду творы Мележа і Шамякіна, не толькі не шкадавала страчанага часу, але і была ўдзячна нагодзе зноў акунуцца ў свет герояў гэтых цудоўных творцаў.
Асаблівую ўвагу Валянціна Людвікаўна засяродзіла на аповесцях Шамякіна, створаных у гады перабудовы. “Шамякін, як ніхто іншы ў беларускай літаратуры, – адзначыла яна, – адчуваў пульс жыцця, ішоў, апавядаючы пра сучаснасць, упоравень з часам, а то і забягаючы наперад”. Прыкладаў гэтаму сцвярджэнню нямала. Аповесці “Драма”, “Губернатар”, “Выкармак”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур” і інш. – крык душы пісьменніка на ўсё, што адбывалася ў тыя цяжкія гады. Бязлітасна агаляюць рэчаіснасць аповесці “Падзенне” і “Без пакаяння”. Пісьменнік мастацкімі сродкамі паказвае, як набліжаецца чалавецтва да глабальнай катастрофы свайго выра-джэння і маральнага сама-знішчэння.
Не інакш як пісьмен-ніцкім і грамадзянскім по-дзвігам можна назваць стварэнне Шамякіным твораў аб чарнобыльскай трагедыі. Аўтар разам з Міколам Мятліцкім і Барысам Сачанкам адразу пасля страшнай катастрофы паехаў у найбольш забруджаныя радыяцыяй раёны. Раман “Злая зорка” і аповесць “Зона павышанай радыяцыі” не лішне было б усім прачытаць у год 30-годдзя чарнобыльскай трагедыі.
Другая госця С.І.Літ-вінчык расказала крыху пра сябе, пра вытокі сваёй любові да літаратуры. Змалку дапамагала яна маме-бібліятэкару ладзіць літаратурныя вечары і сустрэчы з пісьменнікамі. А пасля быў філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе адной з выкладчыц была дачка І.Шамякіна Таццяна Іванаўна. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з многімі людзьмі, якія потым сталі гонарам нашай краіны. З некаторымі Святлана Іванаўна падтрымлівае сувязі і зараз. Напрыклад, у Елкаў-скай школе, дзе працуе Літвінчык, часты госць – бы-лы яе аднакурснік Сяргей Чыгрын. Ды і сама Святлана Іванаўна кожнае школьнае мерапрыемства аздабляе сваімі вершамі (праўда, ніколі пра гэта не аб’яўляе). На зэльвенскія Сакавіны стараецца не толькі сама пры-ехаць, але і вучняў прывезці. А некалькі гадоў таму і ў
Елкаўскай школе арганізавала сустрэчу з У.М.Мазго.
Творы Літвінчык даўно знаёмы зэльвенцам па публікацыях на старонках “Працы”, таму прысутныя пра-сілі прачытаць тое, што найбольш палюбілася ім: пра сынкавіцкую царкву, зэльвенскія краявіды, родную мову… Прасілі прачытаць вершы, што сталі песнямі. А такіх сапраўды нямала. Кампазітар з Дзярэчына Ула-дзімір Плюта вельмі любіць творчасць Святланы Іванаўны, таму і стварыў некалькі песень на яе вершы. Гучаць песні на словы Літвінчык і на Каложскіх песнапеннях.
Валянціна Масюк дадала, што, ведаючы зацікаўленасць чытачоў да творчасці Святланы Літвінчык, бібліятэкары сабралі частку вершаў і падрыхтавалі невялікі зборнік паэтэсы.
Першае пасяджэнне літаратурнага клуба прайшло ў вельмі цёплай атмасферы. Дамовіліся, што другое бу-дзе прысвечана творчасці знакамітай паэтэсы і пісьменніцы Агніі Барто. Да яго ўжо рыхтуюцца вучні сярэдняй школы №2, загадчыца дзіцячай бібліятэкі і, вядома ж, самі члены створанага літаратурнага клуба.
Яніна ШМАТКО, кіраўнік літаратурнага клуба.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.