Объявлен республиканский конкурс юных читателей «Живая классика»

  У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага стартаваў рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка», пад дэвізам –  «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!». Удзел змогуць прыняць усе жадаючыя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі. Асноўнымі мэтамі і задачамі такога мерапрыемства сталі: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі. Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па                31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны  з 1 па 31 мая 2017 г. Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

ПАЛАЖЭННЕ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў

«Жывая класіка»

 
  1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які праводзіцца     (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў. 1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
  1. Мэты і задачы Конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах: павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. 2.2. Дэвіз Конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».
  1. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
  1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
3.1.Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы: — першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца; — другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу; — трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у  заключным рэспубліканскім этапе; — чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.
  1. Журы Конкурсу
4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. 4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы): глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора                                                                      ад 0 да 10 выбар тэкста твора                                                          ад 0 да 10 артыстызм выканання                                                     ад 0 да 10 максімальны бал                                                                  30                     Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу 5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна. 5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».
  1. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. 6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з’яўляюцца:                 «Выдавецкі дом «Звязда», часопісы «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Зорька», «Рюкзачок» і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі). 6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў. Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры  ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
  1. Фінансаванне Конкурсу
11.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу  за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.          11.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.        
Вам может быть интересно

Комментарии отключены