Одна из основных задач учителей – помочь школьнику свободно говорить на иностранном языке
269
Сёння ва ўмовах пільнай увагі грамадскасці да выкладання замежнай мовы ў школе асноўная задача настаўніка – дапамагчы школьніку свабодна размаўляць на замежнай мове. Па меркаванні настаўнікаў нямецкай мовы з Князеўскай сярэдняй школы І.Ф.Кандак, М.Б.Кавалевіч, вырашаць гэтую няпростую задачу неабходна не толькі на ўроках і факультатыўных занятках, але і ў пазакласнай дзейнасці па прадмеце.
Так, у лістападзе бягучага года можна было пачуць нямецкую мову не толькі на ўроках, але і ў час перапынкаў у калідорах. Першы дзень Тыдня нямецкай мовы быў прысвечаны дэкламацыі твораў вядомых нямецкіх паэтаў. Выразна, эмацыянальна, безпамылкова чыталі вершы Максім Дзерачэнік, Карына Паранюк, Вераніка Каспярэц, Карына Сцепанчук.
У другі дзень выконваліся песні на нямецкай мове, гучала музыка нямецкіх і аўстрыйскіх кампазітараў розных гадоў. Асабліва прыемна, што вучні 5, 7, 10 класаў прэзентавалі ўвазе ўдзельнікаў Тыдня музычныя нумары ў выкананні вакальных груп.
Наступны этап запрасіў да ўдзелу ў спаборніцтвах знаўцаў нямецкай лінгвістыкі “Хто лепей ведае нямецкую мову”. На працягу дня ішла напружаная барацьба за перамогу. А дасталася яна тым, хто сур’ёзна займаецца прадметам.
Знайшоў сваіх удзельнікаў і ча-цвёрты дзень Тыдня. Аматарам танцаваць прыйшліся даспадобы нямецкія народныя танцы. Весела, задорна танцавалі вучні 3–5 класаў.
Затым у школе працаваў “відэасалон”, дзе дэманстраваліся казкі вядомых нямецкіх аўтараў.
На працягу Тыдня прадстаўляліся творчыя работы школьнікаў па рэкламе нямецкай мовы. Вучні
3 – 9 класаў малявалі, 9–11 – рыхтавалі прэзентацыі, а самая крэатыўная рэклама ў выглядзе відэароліка была прадстаўлена вучнямі 10 класа.
Па выніках Тыдня, зразумела, былі названы актыўныя яго ўдзельнікі і лепшыя знаўцы нямецкай мовы.
Дырэктар Князеўскай СШ Валянціна СЕМЯНЯКАФота з архіва школы