Одной доброй семьей
Побач з намі жывуць людзі, аб рэальных жыццёвых цяжкасцях якіх многія з нас нават не здагадваюцца. Мы здаровыя, вясёлыя, поўныя аптымізму. Яны ж нарадзіліся з цяжкімі захворваннямі, аднак працягваюць жыць і здзіўляць нас сваім жыццялюбствам.
Рэгулярнымі сталі сяброўскія сустрэчы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адна з такіх адбылася напярэдадні
8 Сакавіка. На мерапрыемства былі за-прошаны члены раённых арганізацый “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” і “Беларускае таварыства інвалідаў”, маладыя інваліды і іх бацькі.
Цудоўны настрой усім прысутным стварылі вядучыя Таццяна Качук, Люд-міла Скіба і Аляксандр Таболіч. Яны выступілі ў вобразе герояў мастацкага фільма “Белае сонца пустыні” і запрасілі прыняць удзел у гульнёва-забаўляльнай праграме (на здымку). Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі праяўлялі сябе ў розных конкурсах: дэманстравалі хуткасць, лоўкасць і знаходлівасць. Пры-брацца ў пакоі, перавязаць руку, пачысціць бульбу, знайсці адказы на ня-простыя загадкі – з гэтымі задачамі яны справіліся бездакорна. Кожны атрымаў памятны падарунак (дарэчы, арганізатары мерапрыемства выказваюць вялікую ўдзячнасць раённай арганізацыі Фонду міру за дапамогу ў іх набыцці).
Павіншаваць прысутных з вясновым святам прыйшлі члены клуба “Восень жыцця”. У выкананні Аляксандра Зянько, Івана Генюша, Веры Тульвінскай і Галіны Андрэевай прагучалі душэўныя песні. Свае паэтычныя творы прадэкламавала Людміла Зузанава.
Не засталіся ў баку і маладыя інваліды. Кацярына Аўдзейчык і Юлія Лук’янава запрошаным на мерапрыемства падарылі музычныя кампазіцыі, Алена Панкевіч прачытала верш. Назіраючы за імі, нельга было не злавіць сябе на думцы, з якой шчырасцю выступаюць юнакі і дзяўчаты – столькі было ў іх трапяткога хвалявання, столькі энергетыкі ішло ў зал. І гэта не магло не крануць.
Бадай, адным з самых урачыстых момантаў святочнай сустрэчы стала ўзнагароджанне Дыпломамі ўдзельнікаў фестывалю творчасці інвалідаў у Ваўкавыску, прысвечанага 25-годдзю ўтварэння ГА “БелТІ”. Актывістка валанцёрскага руху Вера Тульвінская адзначана граматай цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У завяршэнне мерапрыемства бацькі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў выказалі ўдзячнасць работнікам установы за ўвагу і клопат да іх дзяцей.