Осень жизни должна быть теплой
З нагоды Дня пажылых людзей Зэльвеншчыну з дабрачыннай місіяй наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Сопікава. Алу Мікалаеўну цікавяць і хвалююць пытанні не толькі навуковага і культурнага накірунку (яна ўваходзіць у склад Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы), але і сацыяльныя праблемы, з якімі прыходзіцца ў паўсядзённым жыцці сутыкацца выбаршчыкам.
Ала Сопікава наведала адзінока пражываючых пенсіянераў, пацікавілася іх здароўем, умовамі пражывання. У якасці падарунка ўручыла ўсім пакеты харчовых набораў і гародніну.
У гэты ж дзень дэпутат пабывала і ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў в. Ма-дзейкі, дзе зараз пражываюць 26 чалавек. Загадчыца ўстановы Алена Абрамчук паведаміла, што, дзякуючы падтрымцы з боку дзяржавы, адзінокім людзям створаны ўсе ўмовы, каб яны маглі дажываць старасць у цяпле і чысціні. Пасля шчырай гутаркі з пенсіянерамі Ала Сопікава прыпаднесла ім салодкія пачастункі. Па іх тварах можна было зразумець, што пажылому чалавеку няшмат трэба – уважлівыя адносіны і добрыя словы.
Ала Сопікава выказала вялікую падзяку гаспадару фермерскай гаспадаркі “Верас” Міхаілу Макею за гародніну і харчовыя прадукты, якія ён выдаткаваў на дабрачынныя мэты. А таксама намесніку начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міраславе Рудой, якая суправаджала яе на працягу ўсяго дня.