От школьного порога — во взрослую дорогу
Урачыста, ярка і запамінальна адшумеў раённы выпускны баль.
Стала добрай традыцыяй завяршаць адзінаццацігадовы школьны шлях раённым балем выпускнікоў. У мінулы аўторак яшчэ задоўга да яго пачатку на цэнтральнай плошчы пасёлка пачалі збірацца па-святочнаму апранутыя юнакі і дзяўчаты з устаноў адукацыі Зэльвеншчыны. Чакаючы ўрачыстага адкрыцця, кожны знайшоў сабе занятак: прыводзіў у парадак дэталі свайго ўбрання, абмяркоўваў з сябрамі далейшыя планы, рабіў фота-здымкі на памяць.
І вось мерапрыемства пачалося. Пад гукі фанфар з’явіліся вядучыя Таццяна Славінская і Аляксандр Мінчук, якія пад апладысменты прысутных за-прасілі выпускнікоў школ 2013 года (сёлета іх 149). Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена залатым медалістам.
З заканчэннем школы моладзь павіншаваў старшыня райвыканкама Ян Пальчыс. Ён адзначыў, што гэта вялікая па-дзея не толькі для выпускнікоў, але і для іх бацькоў, настаўнікаў. За адзінаццаць гадоў дасягнуты значныя поспехі ў вучобе, спорце, творчасці. Многія адстойвалі гонар Зэльвеншчыны ў розных алімпіядах, спаборніцтвах, конкурсах. Праславіў наш пасёлак пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды Аляксей Шэйка. Заявілі пра сябе спартсмены Андрэй Бурак, Арцём Калачоў, Юліяна Ляхоў-ская, Раман Рамазевіч. Стыпендыятам грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” стала Наталля Марцінчык. У абласным літаратурным конкурсе лепшай прызнана Вольга Белякала. Добрыя вынікі паказалі юнакі і дзяўчаты ў абласных прадметных алімпіядах. 8 выпускнікоў закончылі школу з залатым медалём. 14 вучняў дзявятых класаў атрымалі пасведчанні з адзнакай, 34 – узнагароджаны пахвальным лістом у вывучэнні асобных прадмета. Дасягнуць такіх рэзультатаў усім ім дапамаглі педагогі В.І.Бурак, С.Ф.Вярстак, Л.І.Петрукевіч, Г.А.Галаско і многія іншыя. Ян Станіслававіч выказаў спадзяванне, што пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў юнакі і дзяўчаты вернуцца ў родны раён кваліфікаванымі спецыялістамі і пакажуць дастойны прыклад не толькі ў вучобе, але і працы.
Залатыя медалі, заслужаныя дзякуючы старанням і разумовай дзейнасці, выпускнікі прынялі з рук кіраўніка раёна Яна Пальчыса, а каштоўныя падарункі – старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Жанны Сліж.
Прывітаць віноўнікаў урачыстасці прыйшлі выпускнікі да-школьнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Юныя артысты падрыхтавалі музычнае выступленне, дапамаглі акунуцца ў цудоўны і шматгранны свет дзяцінства, а пасля выпусцілі з рук рознакаляровыя паветраныя шары, як сімвал урачыстасці.
З новым жыццёвым этапам учарашніх вучняў павіншаваў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Лойка: “У мінулым цудоўныя школьныя гады, наперадзе – цікавае доўгае жыццё. Сёння побач з вамі знаходзяцца настаўнікі, якія вучылі вас з 1 па 11 класы, бацькі, якія з дзяцінства выхоў-валі. Менавіта яны турбуюцца за вас больш за ўсіх. Хутка раз’ едзецеся хто куды, аднак ніколі не забывайце сваіх родных, школу і педагогаў. Ніколі не пасуйце перад цяжкасцямі, а старайцеся іх пераадольваць. Тады дасягнеце поспеху”. Грашовыя прэміі і памятныя сувеніры Сяргей Мікалаевіч уручыў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы Аляксею Шлыку (СШ №3), абласной зімовай спартакіяды па мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” ва ўзроставай групе 15–16 гадоў Андрэю Бураку (Галынкаўская СШ), прызёрам абласнога літаратурнага конкурсу “Роздум над творчасцю Максіма Танка” Вользе Белякала (Дзярэчынскі дз/с-СШ), абласных спабор-ніцтваў у кіданні кап’я і дыска Юліяне Ляхоўскай (СШ №3), абласных спаборніцтваў у бегу на 60 метраў і рэспубліканскай спартакіяды комплексу “Абаронца Айчыны” Раману Рамазевічу (гімназія №1), абласнога злёту алімпіяды сярод вучняў класаў па накірунку “Бяспека жыццядзейнасці” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі камандзе гімназіі №1, пераможцу і прызёру абласных спаборніцтваў на 1500 і 3000 метраў Арцёму Калачову (гімназія №1).
Самым хвалюючым момантам было выкананне выпускнікамі развітальнага школьнага вальса.
У гэты ўрачысты дзень выпускнікі ідуць да помнікаў і абе-ліскаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб аддаць ім даніну павагі і ўдзячнасці за шчаслівае дзяцінства. Юнакі і дзяўчаты калонай накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, дзе ўсклалі кветкі і іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання. З цёплымі словамі да выпускнікоў звярнулася ветэран працы Ларыса Сталпец.
Далей святочная дзея перамясцілася ў раённы Дом культуры. Тут моладзь чакалі чарговыя сюрпрызы і станоўчыя эмоцыі.
Шмат шчырых віншаванняў у яе адрас выказалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Раманчук, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзій Галаско і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова. Заслужаныя ўзнагароды і падарункі яны ўручылі тым выпускнікам, якія за гады вучобы дасягнулі высокіх вынікаў у творчай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці.
Ад імя бацькоў Ірына Мар-цінчык падзякавала настаўнікам за грунтоўныя веды, якія яны далі сваім вучням, а таксама дала наказ юнакам і дзяўчатам ніколі не губляць чалавечай годнасці.
Са сцэны ў гэты дзень гучалі прыгожыя песні і добрыя пажаданні выпускнікам.
Раённы баль прайшоў урачыста. І ўсё ж такі было не толькі радасна, але крыху і сумна. Шкада выпускнікам развітвацца са школай – яна застанецца лепшым успамінам у жыцці.