Па месцах мужнасці і смутку

850 Сем дзесяцігоддзяў наша краіна жыве пад мірным небам. Зараслі акопы, на месцы спаленых вёсак выраслі новыя населеныя пункты. Аднак вечна будзе жыць памяць пра тых, хто адстойваў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Напярэдадні Дня Незалежнасці на Зэльвеншчыне прайшла патрыятычная эстафета “Агонь памяці”. Дэлегацыі, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі ўлады, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, наведалі знакавыя месцы баявой славы раёна. Разам са старшынямі сельвыканкамаў госці ўсклалі жывыя кветкі і вянкі да абеліскаў і магіл загінулых воінаў і партызан, ахвяр фашысцкага генацыду. Ва ўсіх аграгарадках каля месцаў баявой славы адбыліся ўрачыстыя мітынгі з удзелам ветэранаў, вучняў і мясцовых жыхароў. Памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне ўшаноўвалася хвілінай маўчання. У вёсцы Франкова адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю памятнага знака мірным жыхарам, якія загінулі ад рук фашысцкіх акупантаў у 1942 годзе. Манумент устаноўлены на месцы брацкай магілы. Да вайны тут стаялі хаты, у якіх пражывалі Ярмолікі, Дзянішчыкі, Утлікі – усяго 17 сем’яў. Выконваючы адно з заданняў, група падрыўнікоў партызанскай брыгады “Перамога” побач з вёскай пусціла пад адкос эшалон з боепрыпасамі. Пасля гэтага партызаны заехалі ў Франкова, дзе іх цёпла сустрэлі вяскоўцы. Не ведалі тады народныя мсціўцы, чым абыдзецца іх візіт мясцовым жыхарам. Ужо на наступны дзень карнікі былі ў Франкове. Гітлераўцы акружылі дамы хутаран, якія далі прытулак партызанам. Усіх – дарослых і дзяцей – вывелі з хат і расстралялі. Толькі Мікалай Дзянішчык і Астап Утлік цудам пазбеглі смерці. Яны прыкіну-ліся забітымі, а калі немцы пакінулі месца расстрэлу, схаваліся ў лесе. Пасля вайны на брацкай магіле быў устаноўлены драўляны помнік з зоркай і агароджа. Кожны год сюды прыходзяць вяскоўцы, каб ушанаваць памяць землякоў. У час мітынгу перад прысутнымі выступілі старшыня Сынкавіцкага сельвыканкама Сяргей Духцік і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Кузняцоў. Протаіерэй Арсеній Ананка і іерэй Сяргей Шумец правялі паніхіду па бязвінна забітых і асвяцілі новы памятны знак, каля якога запалілі лампадкі і ўсклалі кветкі. Віктар Макоўскі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.