Па выніках вылучэння на мясцовых выбарах безальтэрнатыўных акруг няма ў Мінску і Магілёўскай вобласці
Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.
«Мы пакуль не ведаем цалкам па краіне колькасць безальтэрнатыўных акруг. На жаль, у нас ёсць безальтэрнатыўныя акругі нават у абласныя Саветы. Няма ніводнай толькі ў горадзе Мінску і ў Магілёўскай вобласці», – адзначыла Лідзія Ярмошына.
Што датычыцца статыстычных даных, то ў Мінску на ад- ну акругу ў сярэднім прэтэндуюць больш за шэсць чалавек, тады як у абласных Саветах у сярэднім па Беларусі конкурс складае 2,4 чалавека на месца. Дарэчы, самая вялікая вы- барчая акруга ў сталіцы – Каменнагорская, у ёй на адно месца прэтэндуюць 10 чалавек.
Лідзія Ярмошына назвала і дакладную колькасць прэтэндэнтаў, якія вылучыліся на выбары, – яна складае 22 тысячы 719 чалавек. I тэта нягледзячы на той факт, што паступіла большая колькасць дакументаў, паколькі многія вылучаліся рознымі спосабамі, дадала яна. Калі параўнаць з 2014 годам, то тады вылучэнцаў было крыху больш – 22 тысячы 784, але тэта не павінна ўводзіць у зман, паколькі цяпер колькасць выбарчых акруг зменшылася больш чым на 700. Такім чынам, у працэнтных суадносінах колькасць кандыдатаў узрасла.
Дарэчы, сярод вылучэнцаў ёсць і 32 грамадзяніны Расіі, а больш за 45 % удзельнікаў – гэта дэпутаты дзеючага склікання. Грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 68,62 % кандыдатаў, працоўнымі калектывамі – 27,26 %, палітычнымі партыямі – 4,12 %. Каля 30 % кандыдатаў – гэта работнікі сферы адукацыі, культуры і навукі, 11 % – супрацоўнікі дзяржаўных органаў, больш за 4 % – гэта людзі, занятыя ў гандлі і сферы бытавога абслугоўвання, больш за 3 % – гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, ваенныя і крыху больш за 2 % – прадпрымальнікі.
Акрамя таго, старшыня Цэнтрвыбаркама расказала, хто вылучыўся на мясцовыя выбары па Мінску. Напрыклад, у сталіцы балатуюцца два дырэктары кінатэатраў – «Салют» і «Камсамолец», два памочнікі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, чатыры студенты вышэйшых навучальных устаноў, а таксама два адвакаты.
Сярод тых, хто падаў дакументы, яна назвала старшыню Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прарэктара па вучэбнай рабоце БНТУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск, экс-кандыдата на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, гапоўнага ўрача 36-й папікпінікі, дырэктара Беларускага деяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і іншых – такім чынам, кола зацікаўленых людзей сапраўды шырокае.
Таксама Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў ЦБК працягвае падаваць дакументы грамадзянін Беларусі, пенсіянер, які актыўна ўдзельнічае ва ўсіх выбарчых кампаніях, у тым ліку і прэзідэнцкіх, хоць статус кандыдата пакуль ім не быў атрыманы. Паводле яе слоў, тэты чалавек нядаўна адлравіў заяву старшыні ЦВК Расіі Эле Памфілавай для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Расійскай Федэрацыі.