Палі вялікіх надзей
Сынкавіцкія земляробы ў ліку першых у раёне завяршылі ўборку зерневых і зараз з усёй адказнасцю клапоцяцца аб ураджаі наступнага года. Дарэчы, сёння яны святкуюць “Дажынкі”.
– Дзейнічаем па прынцыпе: камбайн з поля – плуг у баразну, – ад-значае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Парфенчык.– Адначасова з сяўбой азімага рапсу вядзём ворыва, перадпасяўную апрацоўку глебы, уносім мінеральныя ўгнаенні. Усё стараемся выканаць у аптымальныя тэрміны і якасна. Мяркуючы па сёлетнім жніве, найбольшую прыбаўку ў наш хлебны каравай далі менавіта азімыя культуры.
Дзякуючы належнай арганізацыі работ па ўборцы саломы працэс набліжаецца да завяршэння. Салома прасуецца ў вялікія рулоны, якія складзіруюцца на палях і тэрыторыях ферм. Гэтую справу адказна выконваюць механізатары Аляксандр Садчанка, Аляксандр Утлік, Сяргей Скіруха, Пётр Смаглей, Валерый Камужыцкі, Аляксандр Каўчун, Міхаіл Шыла, Аляксандр Фіркін, Генадзій Камужыцкі, Юрый Рагозік, Павел Поўх, машыністы пагрузчыкаў “Маніту” Уладзімір Бычкоў, Мікалай Лазоўскі і Леанід Сідорык.
Разам з Аляксандрам Парфенчыкам накіроўваемся ў трэці вы-творчы ўчастак. На палях непадалёку ад вёскі Старое Сяло працавала даволі шмат тэхнікі. Магутны “Джон-Дзір” з васьмімятровым пасяўным агрэгатам “Pronto 8DC” заўважылі яшчэ здалёк. Такая сучасная тэхніка даверана аднаму з лепшых механізатараў гаспадаркі Аляксандру Смаглею.
– Сапраўдны прафесіянал, – коратка, але лаканічна ахарактарызаваў працаўніка галоўны аграном. – Да таго ж, вельмі акуратна адносіцца да тэхнікі: не выедзе ў поле, пакуль усё не праверыць.
Тут жа на падрыхтоўцы і культывацыі глебы працавалі механізатары Віктар Ленец і Алег Ягораў, уборкай камення займаўся Аляксандр Кавальчук.
На ўжо засеяных азімым рапсам палетках першую хімічную апрацоўку ад пустазелля праводзіў Іван Яфімаў. За дзень ён апрацоўвае плошчу больш чым у 100 гектараў. Аператыўна забяспечвае апырсквальнік вадой Рыгор Сядун.
Задаволены галоўны аграном тэмпамі і якасцю работы механізатараў Генадзія Мамуля, Сяргея Грэцкага і Міхаіла Жака, якія займаюцца ворывам глебы. За дзень кожны з іх выконвае па паўтары-дзве нормы.
Свой важкі ўклад у будучы ўраджай робяць механізатары Іван Літвінчык, Алег Цярэнцьеў і Іван Лойка, занятыя на ўнясенні мінеральных угнаенняў.
У час адказных сельгасработ механізатары атрымліваюць да-кладную інфармацыю аб выкананні норм выпрацоўкі, асноўным і дадатковым заробку. Гэта іх вельмі стымулюе. Хочаш атрымаць больш – працуй лепш і якасней. Для гэтага ў гаспадарцы ёсць усе умовы.
Віктар МАКОЎСКІ.