Акцыя «Помні пра продкаў» праходзіць на Зэльвеншчыне
1 430
Грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і школьнікі далучыліся да акцыі “Помні пра продкаў”, якая праходзіць на Зэльвеншчыне.
Як заўсёды, ініцыятыву ахвотна падтрымалі вучні ўстаноў адукацыі. Разам з настаўнікамі падлеткі арганізавалі суботнікі па навядзенні парадку на замацаваных за імі тэрыторыях помнікаў і месцаў пахаванняў. Да карыснай справы далучыліся валанцёрскія, цімураўскія і піянерскія атрады.
Добраўпарадкаваннем могілак займаюцца работнікі сельвыканкамаў, сельскагаспадарчых арганізацый і раённага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны пры-ступілі да скошвання травы, вырубкі кустоўя, вывазу смецця.
Аб’ектам асаблівага клопату членаў раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадстаўнікоў савета ветэранаў і прафсаюзных актывістаў сталі месцы пахавання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы.
Пенсіянерам, якія знахо-дзяцца на абслугоўванні сацыяльных работнікаў, прапаноўваюць дапамогу па навядзенні парадку на месцах пахавання іх родзічаў.
Набліжаюцца права-слаўная Дзмітрыеўская субота і каталіцкія Дзяды. Яшчэ ёсць час добраўпарадкаваць месцы вечнага спачыну родных і такім чынам аддаць даніну павагі і памяці прашчурам.
Наталля МАЦЮК