Память сердца не молчит

Што мы павінны помніць аб вайне? З такім пытаннем напярэдадні трагічнай даты карэспандэнт “Працы” звярнулася да жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.

Лілія Сідорка, настаўніца гісторыі СШ №3 г.п.Зэльва:

– Як напамін аб тым, якой цаной дасталася нашаму народу Перамога, у музеі СШ №3 “Светач” захоўваецца адно з пісьмаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Серафіма Татарына, дасланае ў красавіку 1945 года дамоў: “…цяперашняе пакаленне жыве ў дыме пажарышчаў, не ведаючы ні радасці, ні стомы. Зайздрошчу тым, хто будзе жыць пасля нас. Вось гэта будзе жыццё. Усім жыццям – жыццё!”. 

Вучні нашай школы праяўляюць асаблівы інтарэс да вывучэння гісторыі ваеннага перыяду.  На працягу 10 гадоў актывісты музея даследавалі баявы шлях 169-й ордэнаў Суворава і Кутузава Рагачоўскай стралковай дывізіі, 129-й і 5-й Арлоўскай дывізій, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Зэльвы. 2–3 разы ў месяц ладзяцца Дні адкрытых дзвярэй, падчас якіх музей папаўняецца новымі экспанатамі і дакументамі. Так, напрыклад, зусім нядаўна вучні папоўнілі экспазіцыю плакатамі, якія адлюстроўваюць баявы шлях Савецкай Арміі з 1918 па 1980 гады. Да гэтага часу дзеці і іх бацькі знаходзяць цікавыя фотаздымкі ваеннага перыяду Зэльвы і прыносяць нам. У абласным фінале рэспублікан-скай акцыі “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся” сярод экскурсаводаў школьных музеяў Крысціна Чура стала пераможцай.

Таццяна Цвёрдая, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі:

– Ваенныя падзеі да сённяшняга дня аддаюцца цяжкім рэхам. Многія сем’і не страчваюць надзеі знайсці сваіх блізкіх, пошукавым атрадам удаецца адкрыць усё новыя і новыя пахаванні савецкіх салдат, змяняюцца звесткі і факты, па-іншаму інтэрпрэтуецца гісторыя таго перыяду. Наш доўг выслухаць дакладныя аповеды ветэранаў, запісаць, запомніць і захаваць іх успаміны. Нам, дарослым, неабходна вучыць дзяцей і моладзь  бачыць і выдзяляць галоўнае ў дакументальных і мастацкіх фільмах, правільна разумець творы літаратуры і мастацтва, з павагай адносіцца да помнікаў і абеліскаў загінулым. 

Кацярына Кароза, вучаніца 9 класа Міжэрыцкага дз/с-СШ:

– Мяне перапаўняе пачуццё гонару за мужнасць і гераічны подзвіг нашых салдат. Сённяшняя моладзь ведае аб ваенных падзеях і, наогул, тым суровым і цяжкім перыядзе, які давялося перажыць нашаму народу, толькі з падруч-нікаў па гісторыі. Мой прадзед ваяваў на фронце. Ён удзельнічаў у вызваленні  населеных пунктаў Беларусі і Польшчы. Разам з савецкімі войскамі дайшоў да ракі Одэр. Мы разумеем, што з кожным годам сведкаў ваенных часоў становіцца ўсё менш, таму кожны ўспамін стараемся зберагаць як крыніцу гісторыі.

Максім Эльяшэвіч, вучань 9 класа СШ №3 г.п.Зэльва:

– Я з’яўляюся экскурсаводам музея “Светач”, які дзейнічае на базе нашай школы. Лічу, што не маю права не помніць аб вайне і не шанаваць памяць аб тых, хто падарыў нам магчымасць жыць пад мірным небам. А яшчэ я ганаруся подзвігамі сваіх дзядоў. Адзін з іх – Сцяпан Карней загінуў напярэдадні Дня перамогі – 8 мая – пры вызваленні Варшавы. Другі – Іван Кароткі дапамагаў партызанскаму атраду, які дзейнічаў на тэрыторыі Зэльвеншчыны. Прадумваў і ажыццяўляў смелыя планы аперацый, якія дапамагалі салдатам у барацьбе з ворагам.

Таццяна Баталевіч, госць пасёлка:

– Паклон і вечная памяць тым, хто не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў нам перамогу, свабоду, магчымасць жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў у незалежнай і прыгожай краіне.  Меркаваць аб вайне я магу не толькі па фільмах і кнігах, але і па ўспамінах маіх бацькі і дзядулі, якім давялося прымаць удзел у баях і вызваленчых аперацыях. Больш за ўсё мяне ўражвае дабрыня, спагада, душэўная шчодрасць, мудрасць жанчын, якім прый-шлося перажыць ваенны перыяд. Без падтрымкі, даху над галавой не засталося ніводнае дзіця, ні адзін стары чалавек. Вельмі хацелася б, каб гэтыя чалавечыя якасці ніколі не страчваліся.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.