Пара кукурузная
Больш за 1000 тон сакавітага корму з кукурузы нарыхтоўваюць штодзень у філіяле “Князева”.
Кукуруза сёлета займае плошчу ў 1030 га, з іх 677 га пойдуць на сілас, астатнія – на зерне.
Як адзначыў у час размовы галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Жыдок, ураджаем не вельмі задаволены, але мяркуе, што назапашаных кармоў хопіць для ўласных патрэб. Па стане на ўчарашні дзень на зялёную масу ўбрана 720 га, закладзена 18630 тон сіласу, сярэдняя ўра-джайнасць – 282 ц/га.
Наведалі трэці вы-творчы ўчастак, якім загадвае Часлаў Мілюк. Тут “каралева палёў” займае 600 га. Механізаваны атрад з двух кормаўборачных камбайнаў і некалькіх аўтамабіляў, задзейнічаных на адвозцы, убіраў кукурузу на сілас. Здрабнялі зялёную масу на магутных “Ягуарах” машыністы Аляксандр Сцепанчук і Генрых Русецкі. Абодва – вопытныя і старанныя працаўнікі, у гаспадарцы ім давяраюць выкананне самых адказных работ. Кожны з іх за дзень выдае па 600 – 700 тон зялёнай масы.
На полі сустрэліся з прызёрам сёлетняга раённага спаборніцтва на жніве вадзіцелем Станіславам Мазецам. Разам з ім на адвозцы зялёнай масы працуюць механізатары Ігар Раманчук, Томаш Валюк, Аляксандр Каленка, Мікалай Снітко, Дзмітрый Якусевіч, Юрый Латушка і іншыя.
У гаспадарцы клапоцяцца аб якасці будучых кармоў. Пагэтаму ў час трамбоўкі сіласнай масы строга захоўваюцца ўсе неабходныя тэхналогіі: забяспечваецца патрэбны тэмпературны рэжым, уносяцца кансерванты, што паляпшае якасць, а значыць і спажыўнасць корму. На трамбоўцы працуюць таксама вопытныя механізатары Аляксандр Палубок і Генадзій Трыпуць.
Поўным ходам вядзецца і ўборка кукурузы на зерне. Пачаткі добра выспелі, яны насычанага цёмна-жоўтага колеру, з буйнымі роўнымі зярняткамі. На камбайнах, якія абсталяваны спецыяльнымі прыстаўкамі, кукурузу на зерне ўбіраюць Раман Грыз і Віктар Кузьміч. З кожнага гектара ў сярэднім намалочваюць каля 80 цэнтнераў зерня.
Прыярытэтнай сельскагаспадарчай культурай у філіяле з’яўляюцца цукровыя буракі, якія займаюць 385 га. Кожны гектар у сярэднім дае па 500 цэнтнераў “салодкіх каранёў” – гэта лепшы паказчык у раёне. З першых дзён на іх уборцы на буракаўборачным камбайне “Klein” працуе сямейны экіпаж у складзе Валянціна Метлюка і яго сына Яўгенія. З пачатку сезона яны ўбралі плошчу ў 139 га. Своечасовую па-грузку забяспечвае машыніст сучаснай буракапагрузачнай машыны Дзмітрый Рачок. Ён працуе не толькі ў сваім філіяле, але і дапамагае іншым гаспадаркам. Князеўскія земляробы ўжо адправілі на бурака-прыёмны пункт больш за 6 тысяч тон салодкай прадукцыі.
Дбаюць у гаспадарцы і пра будучы ўраджай. Больш чым на 1100 га ўзнялі зябліва механізатары Ула-дзімір Валюк, Генадзій Трыпуць, Анатолій Жамойцін і Вячаслаў Бельскі. Вядзецца хімпраполка і
падкормка азімых зерневых культур.
Віктар МАКОЎСКІ.