Пашавы сезон утрымання жывёлы – самы спрыяльны час для атрымання таннага і вялікага малака

2115 Пашавы сезон утрымання жывёлы – самы спрыяльны час для атрымання таннага і вялікага малака. Як падрыхтаваліся да гэтага важнага перыяду гаспадаркі раёна? – Перавод на кругласутачны выпас, – расказвае галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван МІХАЛЕНЯ, – складаўся з некалькіх этапаў: падрыхтоўкі пашы, арганізацыі і ўкамплектавання статка, падбору кваліфікаваных пастухоў. Перад пачаткам сезона ў гаспадарках былі распрацаваны схемы выкарыстання пашавых плошчаў, вызначаны загоны і парадак іх выкарыстання, праведзены інвентарызацыя і рамонт спецыяльнага абсталявання. Разгледжаны ўмовы аплаты працы жывёлаводаў, распрацаваны меры матэрыяльнага стымулявання. –Якія гаспадаркі першымі распачалі пашавы перыяд? – Першымі адкрылі пашавы сезон у СВК “Галынка”: 12 красавіка гурты кароў выйшлі на азімае жыта, пасеянае для гэтых мэт. Па азімым жыце пасуцца каровы ў СГФ “Дабраселецкі” і СВК “Караліно”, азімым рапсе – СВК “Бародзічы” і “Міжэрычы”, у філіяле “Князева” статак пачалі пасвіць адразу на пашы. На да-дзены момант у раёне выпас- ваецца 4995 кароў, якія сфарміраваны ў 29 гуртоў. Жывёлу паступова пераводзяць з палеткаў азімых і крыжакветных культур на шматкампанентную пашу, дзе пераважаюць бабовыя. Каб забяспечыць належную тлустасць малака, абавязкова ўключаюць у рацыён грубыя кармы. – Іван Мікалаевіч, як паўплываў ранні выхад дойнага статка на пашу на малочныя паказчыкі? – Станоўча. З пачатку пашавага перыяду надоі на фермах павялічыліся ў сярэднім на 0,7 кілаграма. Больш важкія яны – 14,7 кілаграма – на МТФ СВК “Галынка” (прыбаўка складае 0,8 кілаграма ў параўнанні са стойлавым утрыманнем), у філіяле “Князева” – 13,9, СВК “Караліно” – 12,2. – Якія патрабаванні да тэхналогіі выпасу? – На ўвесь летні перыяд у гаспадарках павінен дзейнічаць зялёны канвеер. Страўліванне пашы праводзіць згодна з распрацаванай схемай. За гуртамі замацаваць участкі з разліку 0,5 гектара на карову. Важна паклапаціцца пра абавязковы догляд пашы – перыядычнае падкошванне і падкормку. У дадатак да ўсяго жывёле неабходна ўжываць штодзень соль і мінеральныя дабаўкі. Не менш важнае мерапрыемства – дзейсны матэрыяльны стымул жывёлаводаў. Аплата працы работнікаў ферм устанаўліваецца ў залежнасці ад колькасці і якасці прадукцыі з улікам прыбаўкі да леташняга перыяду. Прапусціць пашавы сезон і не атрымаць максімальную аддачу ад зялёных кармоў будзе непа-праўнай памылкай. Пагэтаму ўжо зараз кожная гаспадарка мае канкрэтнае заданне, накіраванае на павелічэнне валавай вытворчасці малака.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.