Пасяджэнне рэспубліканскага савета «Белая Русь» адбылося ў Смаргонскім раёне

9 лістапада ў Залессi, у зале музея-сядзібы М. К. Агінскага, адбылося пасяджэнне рэспубліканскага савета ГА «Белая Русь».
Гаворка ішла аб тым, што гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае патрыётаў і прыхільнікаў палітыкі Прэзідэнта, гарантуе, што ўлада і народ — адно цэлае. Таму не павінна быць раўнадушша. Можна колькі заўгодна дэклараваць магутнасць «Белай Русі», але патрэбны не словы, а рэальныя справы, свежыя думкі і прапановы.
Неабходна ўважліва паглядзець на пярвічныя арганізацыі гэтага гра-мадскага аб’яднання. І ў першую чаргу — на кіраўнікоў. Яны павінны праяўляць актыўнасць, быць паважанымі людзьмі, да меркаванняў якіх прыслухоўваюцца іншыя.