Пасяджэнне святочнае і дзелавое
Першае пасяджэнне клуба “Восень жыцця” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы было і святочным, і дзелавым. Нязменныя госці першых студзеньскіх дзён – Дзед Мароз і Снягурка – сардэчна павіншавалі пенсіянераў з Новым годам і Калядамі, пажадалі здароўя ім і іх сем’ям. Пазнаёмілі з асаблівасцямі года Казы, правялі некалькі вясёлых конкурсаў, зладзілі карагод. Шмат вершаваных і песенных віншаванняў атрымалі мінулагоднія юбіляры. З цікавасцю глядзелі справаздачны паказ на медыяэкране з пася-джэнняў адышоўшага ў гісторыю года. Кіраўнік клуба Валянціна Масюк адзначыла, што “восеньцаў” вельмі палюбілі насельнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Мадзейкі. Чакаюць і на стаянках перасовачнай бібліятэкі. Дзелячыся планамі на 2015 год, Валянціна Людвікаўна выказала спадзяванне, што яны будуць адобраны і падтрыманы членамі клуба.