Таццяна Варабей атрымала прафесію педагога ў спадчыну ад маці

8566

Настаўніцы матэматыкі Міжэрыцкага дз/с-БШ імя У. Ляха Таццяне Варабей вельмі падабаецца працаваць з дапытлівымі вучнямі. Над мудрагелістай задачай, бывае, разам затрымліваюцца і пасля ўрокаў.
– Люблю сваіх вучняў, – шчыра пры-знаецца педагог. – І не толькі за поспехі ў вучобе. Хочацца, канешне, каб усе былі выдатнікамі, але важней, каб людзьмі сталі харошымі.
Таццяна Барысаўна ніколі не пашкадавала, што выбрала нялёгкі педагагічны шлях і прыйшла працаваць у школу. Наадварот, не ўяўляе сябе ў іншай прафесіі і шчыра прызнаецца, што ёй заўсёды падабалася асаблівая атмасфера, якая пануе ў школьных кабінетах і калідорах. У свой час прыкладам паслужыла маці – педагог-матэматык, якая вельмі любіла сваю прафесію. Тады, амаль сорак гадоў назад, конкурс на матэматычны факультэт быў даволі вялікі. Аднак гэта яе не спалохала.
Пасля заканчэння Брэсцкага педага-гічнага інстытута імя А.С.Пушкіна Таццяна Барысаўна па размеркаванні пры-ехала ў Зэльвенскі раён. У яе працоўнай кніжцы адзін запіс: “Прынята на працу настаўнікам матэматыкі Міжэрыцкай школы”.
– У маім жыцці было шмат усяго: і перамогі, і расчараванні, – расказвае Таццяна Барысаўна. – Не было аднаго: я ніколі не пашкадавала, што выбрала гэты нялёгкі педагагічны шлях і прыйшла на працу ў школу.
Сёння за плячамі настаўніцы 34 гады педагагічнага стажу, мноства розных грамат і падзяк, а таксама не адзін дзясятак вучняў, якія з удзячнасцю ўспамінаюць любімую настаўніцу.
Прадмет, які выкладае Таццяна Варабей, не з лёгкіх, ад таго і не самы любімы ў школьнікаў. Аднак настаўніца ўжо шмат гадоў выдатна спраўляецца з адной з самых складаных задач – стварае такія ўмовы, каб у дзяцей узнікала жаданне авалодаць матэматычнымі ведамі.
– Яны павінны самі знайсці метад рашэння задачы, свой уласны алгарытм нашчупаць, – упэўнена настаўніца. – І не страшна, калі не адразу ўдаецца. Але гэта будзе іх асабісты вопыт.
Настаўніца вельмі патрабавальная да сябе, пастаянна ў пошуку новых падыходаў да вядзення ўрока – вышэйшая катэгорыя абавязвае. Вопытнага педагога назначылі кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.
А яшчэ Таццяна Барысаўна не ўяўляе сябе без грамадскай дзейнасці – як дэпутат, яна неаднаразова прадстаўляла інтарэсы вяскоўцаў у мясцовым сельвыканкаме.
Ніна ВАЛАДАШЧЫК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы імя У.Ляха.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.