Пераможцы Дня пісьменства: хто ўжо вядомы?

На званне пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» прэтэндавалі 75 аўтараў. Расказваем, хто аказаўся лепшым.
Пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі і іх творы
1 верасня на галоўнай пляцоўцы свята а 12-й гадзіне прэміі атрымаюць: Мікола Арочка – за лепшы твор паэзіі «Сланечнік»; Алег Пушкін – за лепшы твор прозы «Гений»; Віктар Хурсін – за лепшы твор публіцыстыкі «Vаlе!» (кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл); Святлана Калядка – за лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі»; Уладзімір Ягоўдзік – за лепшы твор для дзяцей і юнацтва «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу»; Станіслава Умец – за лепшы дэбют «Сэрца Сакры».
P.S. У намінацыі «Драматургія» журы вырашыла прэмію не
прысуджаць.
Трыумф кнігавыдаўцоў
Разам з пісьменнікамі на свяце будуць узнагароджаны і беларускія кнігавыдаўцы. 16 год таму адбыўся I Міжнародны конкурс «Мастацтва кнігі». За гэты час беларусы атрымалі 151 узнагароду рознай вартасці, у тым ліку 9 Гран-пры. Гэта самы лепшы паказчык сярод краін-удзельніц.
Сёлета кнігавыдаўцы атрымалі 8 першых месцаў, адно другое і адно трэцяе. Персанальная энцыклапедыя «Янка Купала» у трох тамах атрымала Гран-пры, а 9 беларускіх кніг удастоены спецыяльных дыпломаў конкурсу. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы ёсць унікальнае выданне, якое атрымала спецыяльны дыплом – «Першы «Буквар»: факсімільнае ўзнаўленне» у трох тамах. Пазнаёмцеся – не пашкадуеце!
Комментарии отключены