Первый раз — в школьный класс…
Да работы ва ўстановах адукацыі раёна прыступілі 17 маладых педагогаў. Сярод іх 13 выпускнікоў ВНУ і 4 – сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
У тым выпадку, калі выпускнік раптам застаўся без рабочага месца, указанага ў накіраванні на работу, ён можа размеркавацца туды, дзе ёсць вакансія і дзе яго гатовы працаўладкаваць.
– Калі наймальнік адмаўляе маладому спецыялісту ў працаўладкаванні (а такое можа здарыцца, напрыклад, з-за змены штатнага раскладу), неабходна атрымаць у наймальніка пісьмовае тлумачэнне, дзе будзе пазначана, па якой прычыне працаўладкаванне немагчымае. З гэтай паперай трэба вярнуцца ў ВНУ і папрасіць аб пераразмеркаванні. Калі па адпаведнай спецыяльнасці ў навучальнай установе засталіся незадаволеныя заяўкі, маладога спецыяліста накіруюць на новае месца працы. А калі такіх няма, выдадуць даведку аб праве самастойнага праца-ўладкавання. Магчыма і пераразмеркаванне па персанальным запыце, – удакладніла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Гойла. – Выпускнікі, якія працуюць не па месцы жыхарства бацькоў у бюджэтных арганізацыях, маюць права на атрыманне льготнага крэдыту для набыцця рэчаў першай неабходнасці. А вось прадастаўленне жылля па месцы размеркавання заканадаўства не гарантуе. Умова аб выдзяленні маладым спецыялістам жылога памяшкання наймальнікам можа быць агаворана ў накіраванні на працу ці ў дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы. Арганізацыі пры недастатковасці ўласнага жыллёвага фонду могуць выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі выдаткаў на найм жылля, але гэта іх права, а не аба- вязак.