Почетная миссия — творить добро
– Аб’ём выкананых работ уласнымі сіламі, – адзначае в.а. дырэктара прадпрыемства Аляксандр Іскра, – у дзеючых цэнах склаў 19277 мільёнаў рублёў, ці 111% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ўзрос у 1,28 раза, а прадукцыйнасць працы – амаль у 1,16 раза. Чысты прыбытак склаў 614 мільёнаў рублёў. Значна ўзрасла ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года і заработная плата.
Сёлета мы ўвялі ў эксплуатацыю тры кватэры ў аграгарадку Бародзічы, чатыры – в.Задвор’е, тры – в.Самаравічы. Зараз будаўнікі прарабскага ўчастка, які ўзначальвае Дзяніс Халецкі, завяршаюць работы на апошнім будынку другой чаргі малочнатаварнага комплексу СВК “Бародзічы”. У блі-жэйшы час плануем здаць у эксплуатацыю аб’екты другога этапа будаўніцтва на малочнатаварным комплексе “Івашкавічы”, дзе работы вядуцца пад кіраўніцтвам прараба Мікалая Кузьмы. Адна з комплексна-будаўнічых брыгад занята на ўзвядзенні вытворчага будынка на МТФ “Дзеркачы” філіяла “Князева”. Нядаўна прыступілі да будаўніцтва трох жылых аднакватэрных дамоў у СВК “Галынка”. Працуем на многіх іншых аб’ектах. Акрамя гэтага займаемся рамонтам вытворчых і бытавых памяшканняў на прадпрыемстве, добраўпарадкаваннем тэрыторыі.
Вялікую ўвагу ўдзяляем мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню новых сучасных тэхналогій, матэрыялаў, што дазваляе выконваць будаўнічыя работы больш хутка і якасна. Так, у канцы красавіка пачаў выпускаць уласную прадукцыю новы раствора-бетонны вузел.
Пашыраем свой тэхнічны арсенал і абнаўляем машынна-трактарны парк. Набылі два аўтамабілі “МАЗ” і адзін “КАМАЗ”, пагрузчык “Амкадор”, аўтама-більную платформу для перавозкі тэхнікі, а таксама сродкі малой механізацыі. На тэхнічнае пераўзбраенне затрачана каля двух мільярдаў рублёў.
На прадпрыемстве працуе шмат выдатных людзей, са-праўдных прафесіяналаў сваёй справы. Умела кіруюць вытворчымі падраздзяленнямі прарабы Міхаіл Гарошка і Аляксандр Пудзіла. Высокую якасць выконваемых работ забяспечваюць комплексна-будаўнічыя брыгады, якія ўзначальваюць Дзмітрый Хацэнка, Валерый Мазалеўскі, Канстанцін Міхалюк. Адданасць справе ўласціва мулярам Андрэю Лойку, Канстанціну Шэйку і Вячаславу Карцелю, бетоншчыкам Сяргею Плаўскаму, Генадзію Каленку. Добрых слоў заслугоўваюць і нашы жанчыны, большасць з якіх працуе на ўчастку аддзелкі, узначальваемым Кларай Целяшэўскай. Сапраўднымі майстрамі зарэкамендавалі сябе аддзелачніцы-тынкоўшчыцы Ірына Якалцэвіч, Таццяна Каленка, Таццяна Ілюковіч. Старанныя людзі працуюць у падраздзяленнях падсобнай вытворчасці, на ўчастках транспарту і механізацыі. Падсобную вытворчасць прадпрыемства, куды ўваходзяць цэхі ЖБВ, па выпуску жалезабетонных канструкцый, сталярных і бляшарных вырабаў, піларама, узначальвае выдатны спецыяліст Аляксандр Булак. На прадпрыемстве працуе шмат вадзіцеляў, якія адказна адносяцца да сваёй справы. Сярод іх Іосіф Скіба, Іван Каленка, Анатолій Багдановіч, Валянцін Пузач, машыністы крана аўтамабільнага Аляксандр Жамойцін, Святаслаў Хломка Анатолій Іўко, Іосіф Жамойцін. Паспяхова выконваюць пастаўленыя задачы экскаватаршчыкі Генадзій Рагацэвіч, Уладзімір Казючыц, машыніст пагрузчыка Дзмітрый Карнацэвіч, слесары Анатолій Багдановіч і Валерыян Сасноўскі.
Пасля гутаркі з кіраўніком разам з галоўным інжынерам Уладзімірам Дзевятнём і адказнай за арганізацыю ідэалагічнай работы ў калектыве Наталляй Васільевай мы пабывалі на вытворчай базе прад-прыемства і некаторых будаўнічых аб’ектах.
У вёсцы Дзеркачы філіяла “Князева” комплексна-будаў-нічая брыгада ў складзе Валерыя Мартынчыка, Генадзія Рыбака, Віталія Таргонскага і Васіля Лазуты працуе на рэканструкцыі малочнатаварнай фермы. Будаўнікі якраз займаліся ўстаноўкай дахавага па-крыцця. Работы вяліся на вышыні, таму Наталля Леанідаўна (дарэчы, яна займае пасаду інжынера па тэхніцы бяспекі і ахове працы) не прамінула магчымасці праверыць, як выконваюцца правілы бяспекі. Як адзначыў Уладзімір Дзевяцень, гэта вытворчае падраздзяленне працуе выдатна, усе заданні выконвае хутка і якасна.
Узвядзенне трох жылых дамоў у аграгарадку Галынка вядуць будаўнікі ўчастка пад кіраўніцтвам прараба Аляксандра Смурагі. Тут працуе адна з лепшых брыгад, якую ўзначальвае брыгадзір Валерый Мазалеўскі. Высокім прафесіяналізмам вызначаюцца муляры Уладзімір Ляўко, Аляксандр Баброўскі і Уладзімір Кірцун.
– Без сумленнай і самаадданай працы членаў калектыву немагчыма паспяховае функ-цыянаванне прадпрыемства, – заўважыла ў час гутаркі Наталля Васільева. – Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт пастаянна клапоцяцца аб павышэнні заработнай платы, стварэнні належных умоў для работы і адпачынку. Штогод з нагоды прафесіянальнага свята перадавікі вытворчасці атрымліваюць прэміі і каштоўныя падарункі. Аказваецца матэрыяльная дапамога ў сувязі з выхадам на пенсію, юбілеем, вяселлем, нараджэннем дзіцяці, два разы ў год грашовыя выплаты атрымліваюць мнагадзетныя сем’і. Тым, хто мае неабходнасць прайсці аздараўленне ў санаторыі, кампенсуецца частка кошту пуцёвак. Нашы жанчыны атрымліваюць падарункі да Дня 8 Сакавіка і Дня маці. Прымяняем і маральныя меры стымулявання – партрэты лепшых работнікаў заносяцца на Дошку гонару прадпрыемства. Не забываем і пра ветэранаў.
У полі зроку адміністрацыі – павышэнне прафесійнага майстэрства работнікаў. За навічкамі замацоўваюцца вопытныя спецыялісты. Сярод настаўнікаў моладзі – брыгадзіры Дзмітрый Хацэнка, Мікалай Копаць і іншыя.
Сёлета калектыў папоўнілі тры маладыя майстры – Яўгеній Валенцюкевіч, Таццяна Гаспадарык і Павел Цыбрук, а таксама маладыя рабочыя, якія закончылі спецыяльныя навучальныя ўстановы. У час летніх канікул прымаем на работу студэнтаў і старшакласнікаў. Некаторыя з іх пасля заканчэння школы вырашаюць звязаць сваё далейшае жыццё з будаўніцтвам.
Сапраўднаму будаўніку для работы патрэбны цярпенне, вытрымка і, вядома ж, прафесіяналізм. Хочацца пажадаць калектыву МПМК-148 пабольш сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, каб з гонарам спраўляцца з пастаўленымі задачамі.
Са святам!