Под звуки волшебной музыки

Под звуки волшебной музыки

Традыцыйная калядная сустрэча з удзелам вучняў, іх бацькоў, родных і сяброў прайшла ў дзі-цячай школе мастацтваў. Юныя вакаліс-ты і танцоры, выканаўцы на народных інст-рументах  прадставілі гледачам новыя праграмы, падрыхтаваныя за дзве чвэрці 2013/2014   навучальнага года.

 

За кулісамі, як заўсёды,  – перадканцэртныя хваляванні. Юныя артысты, па-святочнаму апранутыя і сур’ёзныя, рыхтуюцца кожны да свайго выхаду. І вось на сцэне з’яўляюцца вядучыя Насця Патаповіч і Ілья Савосік. Прадстаўленне пачынаецца з усім знаёмай навагодняй песні “В лесу родилась ёлочка”. Яе выдатна выканала Даша Кароза. Наступны артыст – Кірыл Гогаль – віртуозна сыграў на баяне музычны твор. Якія цуды адбываюцца пад Новы год, прысутныя даведаліся з песні, якую выканала вакальная група. Канцэртная праграма таксама ўключала празаічныя і танцавальныя нумары. Вясёлыя музычныя творы падарылі слухачам баяністы Наталля Сямёнчык і Ілья Савосік, Дзяніс Галаўко і Аляксей Пашкоўскі, ансамбль гітарыстаў і духавых інструментаў. Прыемныя ўражанні пакінула рытмічнае выступленне і яркія касцюмы вучняў харэаграфічнага класа. Казачнай чароўнай музыкай напоўнілася зала, калі гучалі музычныя творы ў выкананні Антона Александровіча, Германа Зубы, Ільі Глушэні, Юліі Сурага і Вікі Азер-скай. Святочная атмасфера адчувалася падчас тэатралізаваных пастановак  “Маленькая краіна” і “Вальс”. Ансамбль “Меду-ніца” павіншаваў гасцей з Новым годам і падарыў ім вясёлую польку. Па добрай традыцыі канцэрт завяршыў ансамбль у складзе настаўнікаў установы “Калаж”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.