Подвиги воспитывают молодежь
З нагоды Дня Перамогі ў раёне прайшла патрыятычная акцыя “Дзякуй за Перамогу!”, ініцыятарамі правядзення якой выступілі рэспубліканскія арганізацыі БРСМ і БРПА. Не засталіся ў баку ад яе і вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва.
Сімвалам акцыі стала чырвоная зорка з надпісам “Дзякуй за Перамогу!”. Такой зоркай маладзёжныя актывісты ўпрыгожылі дзверы дамоў, кватэр, дзе пражываюць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Юнакі і дзяўчаты павіншавалі ветэранаў са святам, уручылі ім паштоўкі, падарункі, адрасавалі шчырыя словы пажаданняў і ўдзячнасці за мірнае неба, аказалі пасільную дапамогу па гаспадарцы.
Апроч гэтага, у навучальнай установе прайшлі конкурс малюнкаў, класныя гадзіны, прысвечаныя Дню Перамогі, прагляд ваеннага кінафільма.
– Акцыя “Дзякуй за Перамогу!”, – адзначае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 г.п.Зэльва Таццяна Сяркевіч, – заклікана выхоўваць у падрастаючага пакалення нацыянальную і грамадзянскую сама-свядомасць, развіваць у дзяцей і падлеткаў актыўную жыццёвую пазіцыю.