Помніць, нельга забыць!

794 Дата 22 чэрвеня 1941 года назаўжды пазначана жалем і смуткам. Гэта самы горкі дзень у сусветнай гісторыі, гэта пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гора, слёзы, боль, цяжкія выпрабаванні прынесла яна дзясяткам мільёнаў людзей, паламала лёсы, забрала жыцці. Пра гэта нельга забыць. Як і нельга забыць пра герояў, якія адстаялі для нас свабоду і мір на зямлі… Семдзесят тры гады аддзяляюць нас ад той нядзельнай раніцы, калі варожыя самалёты з чорнымі крыламі парушылі мірнае неба над нашай зямлёй. Прайшло столькі часу, а доўгае рэха вайны не змаўкае. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны мы схіляем галовы перад подз-вігам тых, хто змагаўся за свабоду на франтах, у партызанскіх атрадах, працаваў у тыле.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.