Постигает основы поэтической строки
Настаўнікі гімназіі №1 г.п.Зэльва імкнуцца развіваць у вучняў пэўныя здольнасці, як толькі яны пачынаюць праяўляцца.
Часцей у дзяўчынак, як у сямікласніцы Анжалікі Карпечанка, выклікаюць інтарэс гуманітарныя дысцыпліны. Хоць вучаніца паспявае па ўсіх прадметах, але беларускую мову і літаратуру лічыць самымі цікавымі. Таму займаецца не толькі на ўроках, але і дома.Ужо двойчы Анжаліка змагла праверыць свой узровень ведаў па любімым прадмеце на раённай алімпіядзе. І паказала добрыя вынікі: заняла трэцяе месца. Настаўніца Маргарыта Урбановіч задаволена дасягненнямі сваёй вучаніцы, але цвёрда ўпэўнена, што ёй трэба рухацца наперад, не спыняцца на дасягнутым. Маргарыта Міхайлаўна адзначае, што дзяўчынка здольная і вельмі старанная, заўсёды разважлівая і спакойная. Акрамя гэтага, вызначаецца актыўнасцю – без яе ўдзелу не праходзіць ніводнае школьнае мерапрыемства.
А яшчэ дзяўчынка спасцігае асновы паэтычнага радка. Успамінае, як у пятым класе настаўніца рускай мовы і літаратуры Аксана Трубей дала заданне напісаць верш пра зіму. Гэта была яе першая проба пяра, якая атрымала высокую адзнаку. Аксана Міхайлаўна стала першым крытыкам, якому вучаніца і зараз давярае свае вершы. Ды і тэмы для напісання падказвае, пераважная большасць якіх аб прыродзе.
Ёсць у Анжалікі яшчэ адно захапленне – харэаграфія. Ужо на працягу пяці год яна наведвае ўрокі танцаў у дзіцячай школе мастацтваў. Часта выступае на сцэне раённага Дома культуры, прымае ўдзел у абласных конкурсах.