Потомство у буренок будет

Аляксандр Грыбанаў працуе тэхнікам па штучным асемяненні кароў і цялушак у філіяле “Князева”. За 17 гадоў работы стаў сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.

Потомство у буренок будет

–Да службы ў арміі і пасля дэмабілізацыі быў лесніком, – расказвае пра сябе Аляксандр Анатольевіч. – Потым уладкаваўся тэхнікам-асемінатарам у вучэбную гаспадарку ваўкавыскага саўгаса-тэхнікума. Крыху пазней завочна закончыў гэтую ўстанову.

Шмат гадоў працаваў Грыбанаў у Ваўкавыскім цэнтры селекцыі і генетыкі. З 2003 года спецыялісты прадпрыемства займаліся асемяненнем жывёлы ў гаспадарках Зэльвенскага раёна, у тым ліку і ў філіяле “Князева”. Сярод іх быў і Аляксандр Грыбанаў. Калі закончыўся тэрмін дзейнасці дагавору паміж філіялам і цэнтрам, Аляксандру прапанавалі застацца ў гаспадарцы. Згадзіўся. Спачатку прыходзілася працаваць з пагалоўем на васьмі фермах. Калі павялічыўся штат спецыялістаў-асемінатараў, за Грыбанавым замацавалі малочнатаварныя фермы “Падбалоцце”, “Князева” і “Задвор’е”.

Спецыяліст строга пры-трымліваецца тэхналогіі, стараецца да мінімуму зменшыць ялавасць кароў і выбыццё высокапрадукцыйнага дойнага статка па прычыне гінекалагічных хвароб. Абавязкова раніцай і вечарам бывае на фермах. Пасля расцёлу кароў па некалькі разоў на дзень праводзіць іх агляд. 

–Пра важкі ўклад тэхніка-асемінатара ў развіццё жывёлагадоўлі гаспадаркі можна меркаваць па многіх параметрах, – адзначае намеснік дырэктара філіяла Ігар Дзерачэнік. – Але найбольш яскравым  пацвярджэннем вынікаў яго працы з’яўляецца высокі выхад цялят, які складае 75%. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.