Працавалі аддана на роднай зямлі

Галоўнае багацце любой зямлі – людзі. Многія нашы землякі, якія сваё працоўнае жыццё аддалі Зэльвеншчыне, годна і сумленна ёй служылі, у прафесіяналізме і кар’ерным росце дасягнулі значных вышынь. Сустрэча ў цэнтральнай раённай бібліятэцы старшакласнікаў сярэдняй школы №2 г.п.Зэльва з землякамі, якіх інакш не назавеш як раённымі лідарамі, была не выпадковай. На працягу дзесяцігоддзяў кожны з іх на сваім участку ствараў гісторыю раёна.

Парадніўся з краем і людзьмі

1724

Добра памятае 70–90-я гады Зэльвен-скага раёна былы намеснік старшыні райвыканкама Іван Капіца. Прайшоўшы пасады сакратара пярвічнай камсамольскай арганізацыі на Шчучыншчыне, затым вайсковай часці, сакратара парткама ў саўгасе “Пратасаўшчына” Шчучынскага раёна, інструктара арганізацыйнага аддзела абкама партыі, у пачатку 70-х Іван Міхайлавіч трапіў на Зэльвеншчыну. На той час гэта быў рэгіён з насельніцтвам 38 тысяч чалавек. У райцэнтры – некалькі дамоў пасля вуліцы Шапавалава, а далей – поле. Падобнае і ў бок Ваўкавыска і Слоніма. Цэнтральныя вуліцы былі вымашчаны каменнем. Вельмі хутка Іван Міхайлавіч увайшоў у курс справы, бо адказваў за жыццёва важныя сферы дзейнасці – адукацыю, ахову здароўя, культуру, гандаль, бытавое абслугоўванне, фізкультуру і спорт. У раёне інтэнсіўна вялося будаўніцтва і здаваліся ў эксплуатацыю школы – Ялуцавіцкая, Манцяцкая, Сынкавіцкая, Чырванасельская, Цяглевіцкая, Зэльвенская, дзіцячыя сады. Была вострая неабходнасць у капітальным рамонце дзіцячага, пашырэнні хірургічнага, павелічэнні колькасці месцаў тэрапеўтычнага ад-дзяленняў раённай бальніцы.На сродкі калгасаў будаваліся ФАПы. Ажыццяўляліся планы па новаўвя-дзенні і рэканструкцыі гандлёвых кропак. Толькі ў пасёлку выраслі “Універмаг”, рэстаран і кулінарыя, магазіны гаспадарчы і “Дзіцячы свет”, прадмаг (зараз “Вікторыя”), кафэ, сталовая і інш. Хлебапякарні і каўбасныя цэхі ў Зэльве і Дзярэчыне нават спаборнічалі паміж сабой за якасць прадукцыі. Са спецыялізаваных цэхаў па пашыве спецадзення і вопраткі, пасцельнай бялізны вырасла трыкатажная фабрыка, вырабы якой славіліся за межамі СССР. Райцэнтр імкнуліся зрабіць прыгожым, утульным, дзе можна было б не толькі працаваць, але і адпачываць. Ва ўсіх цэнтрах сельсаветаў дзейнічалі Дамы культуры, у вялікіх вёсках – клубы і бібліятэкі. Славіўся раён харавымі калектывамі. У 1974 годзе адкрыты раённы Дом культуры. Любімым месцам зэльвенцаў быў кінатэатр – штомесячна выконваліся планы па колькасці наведвальнікаў і па грашовым валавым зборы. Яшчэ тады, у 70-я, быў закладзены першы камень пад будучы стадыён “Колас”. Вялікія спадзяванні ўскладваліся на грамадскасць райцэнтра. Сёння Іван Міхайлавіч ганарыцца, што працаваў разам з тымі зэльвенцамі, якія, закасаўшы рукавы, прымалі актыўны ўдзел у камуністычных суботні-ках. Для замацавання маладых кадраў у раёне райкамам было прынята рашэнне аб выдзяленні ім жылля. Таму некаторыя сямейныя дынастыі працуюць у раёне па сённяшні дзень. – Увогуле 21 год маёй працоўнай дзейнасці на Зэльвеншчыне я ўспамінаю з удзячнасцю, – адзначыў Іван Капіца ў сваёй прамове перад моладдзю. – Я парадніўся з краем і людзьмі. Лёс зводзіў мяне толькі з таленавітымі спецыялістамі, энтузіястамі, да якіх і зараз адношуся з павагай. Відавочна, што след у раёне яны пакінулі адметны. Моцная сельскагаспадарчая галіна, трывалыя традыцыі, добрасумленныя людзі – гэта тое, чым заўсёды славілася зэльвенская зямля. Няхай заўжды будзе так!

Кадры былі з амбіцыйнымі планамі

1722

Прыемна ўспамінаць гады працы ўраджэнцы раёна былому намесніку старшыні райвыканкама Алене Коўш. Была настаўніцай фізікі, лектарам райкама партыі, першым дырэктарам СШ №3, больш за трынаццаць гадоў – з 1995 па 2008 – намеснікам старшыні райвыканкама. Ня-гледзячы на тое, што на канец мінулага стагоддзя прыпалі сур’ёзныя палітычныя і эканамічныя іспыты, сацыяльныя стандарты ў раёне выконваліся. Гэта пытанне знаходзілася пад кантролем раённай улады. Гады працы былі напоўнены плённымі справамі. Побач – камуністычнай загартоўкі кіраўнікі розных галін сацыяльнай сферы, якую курыравала Алена Вацлаваўна. Кадры былі свае, мясцовыя, з амбіцыйнымі планамі. Актыўна праяўлялі сябе сельскія выканаўчыя камітэты, старасты вёсак. Да гэтага часу Алена Коўш удзячна сваім паплечнікам – бескарыслівым, ініцыятыўным людзям, для якіх развіццё адукацыі, медыцыны, культуры, інтарэсы жыхароў пасёлка і вёсак былі прыярытэтнымі. У пачатку 2000-х камп’ютарызацыя школьных кабінетаў карэнным чынам змяніла вучэбны працэс. Новыя класы з’явіліся ў сельскіх сярэдніх школах, у Зэльве адкрыты гімназія, раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Пачалі працаваць класы музычных інструментаў у Князеўскай гімназіі. Народныя майстры раёна стварылі гурткі, каб перадаць свае веды і навыкі школьнікам у раённым Доме рамёстваў. У раённай бальніцы праведзена рэструктурызацыя ложкавага фонду, у сельскіх амбулаторыях адкрыты ложкі дзённага знаходжання хворых, у прыёмным пакоі ўкаранілі камп’ютарную рэгістрацыю выклікаў, сучасным абсталяваннем забяспечылі стаматалагічны кабінет. Праграма адраджэння вёсак дала магчымасць з’явіцца на карце Зэльвеншчыны аграгарадкам. У пасёлку прыкметна пашырыўся за кошт узвядзення новых шматпавярховых дамоў мікрараён “Паўночны”. Трывалыя традыцыі, моцныя веды, добрасумленныя людзі праслаўлялі Зэльвеншчыну на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Але не толькі жыццём рэгіёну жылі зэльвенцы. Прымаючы ўдзел у рэспубліканскіх суботніках, яны ўнеслі свой уклад у будоўлю Нацыянальнай бібліятэкі. Адметна і стварэнне раённай маладзёжнай арганізацыі “БРСМ”, на шляху якой ужо многа добрых спраў. Разам з Тамарай Броска, намеснікам старшыні раённай камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць”, былы намеснік старшыні райвыканкама мела гонар упісаць радок у біяграфію рэгіёну, падрыхтаваўшы і выпусціўшы ў 2003 годзе выданне “Зэльвенскі раён”. Дакументальныя хронікі аб нашых земляках праз год былі выкарыстаны для падрыхтоўкі “Кнігі герояў Гродзенскай вобласці”. Значны і 2004 год, калі пабачыла свет кніга “Славуты Зэльвенскі край”. – Жыхарам раёна жадаю міру і дабрабыту, каб кожны крок наперад у эканамічным і сацыяльным развіцці людзі адчувалі па ўзроўні свайго паўсядзённага жыцця, радаваліся добрым зменам, – выказала шчырыя пажаданні Алена Вацлаваўна. – Няхай кожны сваёй стараннай працай, добрымі справамі, крэатыўнымі ідэямі дакранецца да гісторыі і ўпіша ў яе свой уласны слаўны радок.

Перад цяжкасцямі ніколі не пасавалі

1723

Амаль равеснікам раёна сябе лічыць Аляксандр Зянько. Дзяцінства і школьныя гады правёў у Кашалях. Пасля заканчэння сямігодкі самага актыўнага і дысціплінаванага юнака абралі сакратаром камсамольскай брыгады ў калгасе імя Варашылава. Быў у ліку першых і падчас работы на цагельні. А далей лёс распарадзіўся так, што Аляксандр Іванавіч паспрабаваў свае сілы на шахце ў Данбасе. Але з-за свету цягнула да бацькоў, да роднай зямлі. Вярнуўшыся ў 1964 годзе на Зэльвеншчыну, паступіў у Гро-дзенскі сельскагаспадарчы інстытут. А затым – пасады галоўнага агранома, сакратара партарганізацыі, намесніка старшыні калгаса “Расія” (зараз “Міжэрычы”), старшыні Зэльвенскага сельсавета. Дзе б ні працаваў Аляксандр Зянько, ён служыў прыкладам інтэлекту, тактоўнасці, высокай культуры, самаадданай працаздольнасці. Яму давяралі, за ім ішлі наперад. З 1971 года сельсавет неаднаразова станавіўся пераможцам у спаборніцтве сярод сельсаветаў раёна. З задавальненнем Аляксандр Іванавіч успамінае свой працоўны шлях. На яго думку, толькі цяжкасці і пазнанне новага надаюць сілы чалавеку, упэўненасці ісці наперад. І гэта не проста словы… На канец 70-х выпаў яшчэ адзін працоўны экзамен – Аляксандру Зяньку прапанавалі ўзначаліць райбыткамбінат. Пачалася рэканструкцыя комплексна-прыёмных пунктаў, Дамоў быту ў цэнтрах калгасаў і сельсаветаў. Цэх маспашыву працаваў у тры змены. Прадукцыя ішла ў Расію, Германію, Францыю і іншыя краіны замежжа. Вялікім попытам жыхароў Масквы, Урала, Ленінграда карысталася база адпачынку каля Бярэжак, ля вытокаў будоўлі якой таксама стаяў умелы кіраўнік. Разам са сваім калектывам дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання перажыў цяжкасці перыяду 90-х, калі не было ні грошай, ні матэрыяльных рэсурсаў. І, тым не менш, выйсце знайшлі: праз заключаныя кантракты з Расіяй на пастаўку зэльвенскай прадукцыі пай-шло новае абсталяванне, пайшлі грошы. Абслугоўванне развівалася. – У вырашэнні лакальных задач бытавога абслугоўвання мне вельмі дапамагала тое, што зэльвенцы заўсёды былі працаздольнымі людзьмі, ім хацелася прыносіць карысць радзіме. Былі патрыётамі свайго краю, сваёй справы, – падзяліўся сакрэтам поспехаў Аляксандр Іванавіч. – За маімі плячамі стаяў надзейны працавіты калектыў, які я не меў права пакінуць без штодзённай работы. Таму Зэльвенскі раён заўжды быў сярод лідараў. І сёння мне хочацца пажадаць жыхарам новых перамог, а раёну – дынамічнага развіцця і працвітання. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.