Приучаем ребенка к саду
Прывыканне дзіцяці да сада іншы раз прыносіць бацькам шмат турбот. Каб дапамагчы дзіцяці ў гэты момант адвыкнуць ад сямейнай абстаноўкі і пры-звычаіцца да ўмоў дашкольнай установы, і была створана прагулачная група ў яслях-садзе №3 г.п.Зэльва.
Пераход дзіцяці ў дашкольную ўстанову складаны як для самога малога, так і для яго сям’і. Мэта выхавальнікаў і бацькоў як раз-такі і заключаецца ў тым, каб дапамагчы маленькім выхаванцам без праблем прывыкнуць да новага жыцця. І гэту задачу ў значнай ступені вырашаюць сумесныя прагулкі бацькоў са сваім дзіцём на ўчастку дашкольнай установы. І для дзяцей, і для бацькоў гэта добра знаёма. Адрозненне толькі ў тым, што замест дзіцячай пляцоўкі ў двары дома яны прыхо-дзяць гуляць у дзіцячы садок. Дакладнае абмежаванне па часе (прагулка доўжыцца роўна гадзіну) аблягчае на першым часе працэс адаптацыі.
Практыка паказала, што дзеці, якія наведваюць прагулачную групу, не рэагуюць на прысутнасць мамы і паступова пачынаюць уключацца ў гульню з аднагодкамі, лёгка прывыкаюць да ўмоў дзіцячага сада, увогуле, адчуваюць сябе камфортна. Бацькі спакойна пакідаюць сваё дзіця ва ўстанове, бо ўжо знаёмы з асаблівасцямі яе работы, персаналам. Пры такім кароткачасовым знаходжанні дзяцей у дашкольнай установе ў працэсе зносін, гульняў з аднагодкамі закладваецца базіс культуры дзіцяці, неабходнай для паспяховай сацыялізацыі.
Паважаныя бацькі, калі ваша дзіця не наведвае дзіцячы сад на пастаяннай аснове, у вас ёсць магчымасць наведваць прагулачную групу на базе ясляў-сада №3 г.п. Зэльва кожны чацвер з 11 да 12 гадзін.