Профессионалы дела. Хлебного

Профессионалы дела. Хлебного

Хлебаробы СВК “Сынкавічы” ў любой справе праяўляюць прафесіяналізм і адказнасць. Што датычыцца жніва, асабліва. Пагэтаму і сёлетняе, якое распачалі з уборкі рапсу, ідзе рытмічна і без зрываў. На жніве працуюць вопытныя камбайнеры Мікалай  Каўчун і Юрый Ліпскі.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Парфенчыка, азімы рапс па-трабуе высокай якасці земляробства. Яго своечасова пасеялі, згодна з усімі агратэхнічнымі патрабаваннямі правялі апрацоўку пасеваў супраць хвароб, шкоднікаў і пустазелля. Адсюль і ўраджай. Па стане на 19 ліпеня намалочана 860 т насення, ура-джайнасць яго складае 20,7 ц/га. Гэта другі паказчык у раёне, пасля філіяла “Князева”. 

У работу аграрыяў сёлета свае карэктывы ўнесла на-двор’е. На некаторых палях дажджы паклалі рапс. Прыродным катаклізмам камбайнеры супрацьпастаўляюць сучасную тэхналогію ўборкі.

Профессионалы дела. Хлебного

 

–Наш збожжасушыльны комплекс “КЗСВ-30” паспявае перапрацоўваць намалочанае, – адзначае Аляксандр Парфенчык. – 260 т ужо па-ставілі ў дзяржзаказ. Пасля выканання задання астатні ўраджай будзе завезены на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Узамен атрымаем макуху, якая пойдзе на корм буйной рагатай жывёле.

Аператары  Сяргей Маркоўскі і Дзмітрый Пузан, Барыс Барынбаеў і Віктар Жак пазменна праводзяць ачыстку і сушку насення. Летась яны перапрацавалі звыш 10 тысяч тон збожжа. Сёлета разлічваюць гэты паказчык павялічыць, так як добра вывучылі магчымасці сушылкі – працуюць тут ужо шосты сезон.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.