Производство молока: работать на результат

Производство молока: работать на результат

У апошні час вытворчасць малака стала адной з важнейшых праблем жывёлагадоўлі, якая патрабуе да сябе павышанай увагі. На базе філіяла “Князева” з удзелам кіраўнікоў і іх намеснікаў па жывёлагадоўлі, галоўных заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў і начальнікаў малочнатаварных комплексаў гаспадарак раёна, спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і падведамных служб прайшоў раённы семінар. На ім былі падведзены вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за 9 месяцаў 2013 года, прааналізаваны   недахопы, прыняты меры па паляпшэнні сітуацыі.

Производство молока: работать на результат

На малочнатаварным комплексе “Лебядзі”, знаёмячы прысутных з гаспадаркай,  яе кіраўнік Іван Жамойцін падрабязна расказаў аб развіцці галін жывёлагадоўлі і раслінаводства. У прыватнасці, Іван Уладзіслававіч адзначыў,  што з пачатку года валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі склала 75228 млн. рублёў (100,1%), у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі – 31773 млн. рублёў.  У гаспадарцы налічваецца 5560 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1964 – дойнага статка. За 9 месяцаў атрымана 71428 ц малака, ці 106,7% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Надой на карову павялічыўся на 82 кг і склаў 3705 кг малака. Павялічыліся валавыя і сярэднясутачныя прывагі. Больш прададзена малака і мяса. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 32,9 цэнтнера  кармавых адзінак, што на 1,5 больш, чым у мінулым годзе.

Производство молока: работать на результат

Аб умовах аплаты працы работнікаў малочнатаварных ферм і комплексаў расказалі вядучы эканаміст Марына Казанцава і эканаміст Ірына Лудзіч. Намеснік дырэктара філіяла па жывёлагадоўлі Ігар Дзерачэнік засяродзіў увагу прысутных на выкананні арганізацыйна-тэхнічных патрабаванняў па вытворчасці малака, дыферэнцыраваным кармленні кароў, складанні рацыёнаў і кантролі якасці кармасумесяў, вырошчванні рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы па ўзроставых перыядах і сучасных падыходах, якія прымяняюцца ў гаспадарцы для забеспячэння неабходных параметраў развіцця маладняку.

Затым удзельнікі семінара пазнаёміліся з умовамі  ўтрымання жывёлы, наведаўшы вытворчыя памяшканні малочнатаварных комплексаў “Лебядзі” і “Падгрушаны”.

У час пленарнага пася-джэння ў сваіх выступленнях галоўны ветэрынарны ўрач Анатолій Бурак і начальнік раённага цэнтра селекцыі і генетыкі Аляксандр Крэчка прааналізавалі захаванасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы і свіней, стан аднаўлення дойнага статка ў гаспадарках раёна.

Производство молока: работать на результат

Падводзячы вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за 9 месяцаў бягучага года, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і  харчавання Яўгеній Грэцкі падкрэсліў, што, нягледзячы на павелічэнне валавага і сярэднясутачнага надояў малака, валавых і сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы, вынікі работы гаспадарак “Міжэрычы”, “Бародзічы”, “Караліно” і “Дабраселецкі” не задавальняюць. Так, прыбытак вытворчасці валавай прадукцыі на 100 га сельгасугоддзяў забяспечылі толькі СГФ “Дабраселецкі” і СВК “Сынкавічы”. Вытворчасць малака на 100 га сельгасугоддзяў паменшылася ў СГФ “Славацічы” і СВК “Караліно”. У разліку на 100 га сельгасугоддзяў менш рэалізавалі мяса СВК “Бародзічы” і “Міжэрычы”. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы паменшылася ў СВК “Міжэрычы” і “Сынкавічы”, у тым ліку кароў малочнага статка – у СГФ “Славацічы”. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг павялічыўся толькі ў СГФ “Славацічы”, “Дабраселецкі” 

і СВК “Галынка”.

Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты галіны жывёлагадоўлі гаспадарак, дапусціўшвя зніжэнне вытворчасці прадукцыі, выступілі з тлумачэннем прычын сітуацыі, якая склалася, вызначылі шляхі вы-праўлення стану спраў. 

Производство молока: работать на результат

Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс патрабаваў у тэрміновым парадку ліквідаваць выяўленыя недахопы,  цэнтралізавана правесці аналіз якасці кармасумесяў, наладзіць строгі ўлік расходу кармоў і прадукцыі жывёлагадоўлі, арганізавана падрыхтавацца да работы ў час зімова-стойлавага перыяду.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.