Пройден зерновой экватор

Пройден зерновой экватор

– Сёлета зерневы клін гаспадаркі складае 2815 га, – расказвае галоўны аграном  сельгаскааператыва Аляксандр Парфенчык. – 700 га займае азімая і 320 – яравая пшаніца, 940 – азімы трыцікале, 250 – зернебабовыя і 475 га адведзена пад ячмень. Найбольшую ўраджайнасць атрымалі ад яравога ячменю – 62 цэнтнеры на круг. Прагназуемая агульная ўра-джайнасць зерневых – звыш 50 цэнтнераў з гектара. На якасць рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі да жніва ніхто не скардзіцца, гаруча-змазачнымі матэрыяламі забяспечаны.

Пройден зерновой экватор

На ўборцы працуюць 12 збожжаўборачных камбайнаў. Усе яны размеркаваны па трох участках. Нагрузка на адзін камбайн складае звыш 230 га: лічба вялікая, але і камбайнеры ўсе вопытныя. Іх вялікім ураджаем не напалохаць. Юрый Ліпскі і Валянцін Парфенчык першымі ў гаспадарцы намалацілі больш за тысячу тон збожжа кожны. У дзень нашага наведвання СВК на полі другога вытворчага ўчастка старшыня сельгаскааператыва Дзмітрый Дзешко павіншаваў камбайнераў з першым дасягненнем, пажадаў моцнага зда-роўя і ўручыў ім грашовыя прэміі. Дарэчы, па выніках мінулага жніва яны намалацілі па 2 тысячы тон збожжа, а яшчэ 10 экіпажаў – па тысячы. Хутка “тысячнікамі” стануць Сяргей Калодка, Вяча-слаў Калошыч, Мікалай Каўчун і Анатолій Ельяшэвіч. За дзень камбайнеры убіраюць зерневыя прыкладна з 230 га і намалочваюць больш за тысячу тон збожжа. Па стане на 6 жніўня ўбрана 56% плошчаў – зерневы экватар перасягнулі.

Пройден зерновой экватор

Не падводзяць камбайнераў і работнікі транспартнага звяна, у якім заняты адзін КАМАЗ, 6 МАЗаў, 4 Уралы (усе яны з прычэпамі),  2 ГАЗ-53Б і 4  трактары з прычэпамі. Сярод лепшых вадзіцеляў – Валерый Камужыцкі, Юрый Галонскі, Мікалай Лях, Міхаіл Якімец, Валерый Кудзелька і іншыя. У адрозненне ад іншых гаспадарак раёна збожжа, загружанае ў аўтамабілі і трактарныя прычэпы, для змяншэння страт перад перавозкай заўсёды накрываецца. Усе дарогі ў гаспадарцы прагрэйдзіраваны: транспарт можа рухацца з максімальна дапушчальнай хуткасцю, што вельмі важна пры перавозцы збожжа на далёкую адлегласць. Ды і па ржышчы можна рухацца як па гравійцы – палі добра выраўнены. У гаспадарцы ўмеюць збіраць зярнятка да зярнятка і рубель да рубля. Нездарма па выніках работы за 2012 год СВК “Сынкавічы” ўвайшоў у спіс 100 найбольш эканамічна моцных гаспадарак краіны па велічыні атрыманага чыстага прыбытку ў разліку на  бала-гектар сельгасугоддзяў.  

Пабывалі мы і на збожжасушыльным комплексе “КЗСВ-30”, куды паступае большасць зерня. Пакуль аператар Барыс Барынбаеў кантраляваў работу сушыльнага агрэгата, яго напарнік Віктар Жак займаўся адгрузкай збожжа ў дзяржзаказ, якога ўжо пастаўлена больш за тысячу тон. Вечарам іх зменяць Сяргей Маркоўскі і Дзмітрый Пузан. Добрасумленна працуюць на комплексе “КЗС-20Ш” (быў уведзены ў строй 35 гадоў таму) Іван Батрачэнка, Уладзімір Лапко, Мікалай Жак і Аляксандр Лідчык, на “М-819” – Уладзімір Фіркін, Леанід Каўчун і Юрый Навакоўскі.

Пройден зерновой экватор

Па словах Аляксандра Парфенчыка, у гаспадарцы ўбрана 70% палёў элітных зерневых, намалот з якіх пойдзе на насенне пад сяўбу ўраджаю наступнага года. Цяпер тут працуюць 3 збожжаачышчальныя лініі, на якіх  дапрацоўваюцца азімая пшаніца, азімы трыцікале і яравы ячмень. Лепшых вынікаў дабіваюцца работнікі лініі в.Снежная Пётр Іванчык, Міхаіл Патап і Антон Латош.

Пройден зерновой экватор

– Жніво  хоць і звыклая сялянская праца, але кожны раз патрабуе напружання і дысцыпліны, – сказаў на заканчэнне сустрэчы Аляксандр Парфенчык. – Вырасціць дастойны ўраджай – паўсправы. Аб нашай працы будуць меркаваць па канчатковых выніках – напоўненасці засекаў і выкананні заданняў пастаўкі збожжа ў дзяржзаказ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.