Ідзе падпіска на газету «Праца» на I квартал і I паўгоддзе 2018 года
243
Паважаныя падпісчыкі газеты!
Рэдакцыя дзякуе ўсім, хто чытае гэты нумар, хто выпісвае раённую газету з году ў год, таму што не ўяўляе свайго жыцця без «Працы».
А мы працуем для вас і толькі з вашай дапамогай зможам зрабіць газету больш цікавай, сучаснай і запатрабаванай для чытача рознага ўзросту.
Нам вельмі хочацца, каб час, праведзены за чытаннем нашай газеты, быў карысным і прыемным для ўсіх членаў сям’і. Як, напрыклад, для сям’і Мурыных з Зэльвы (на здымку).
Увага: ідзе падпіска на газету «Праца» на I квартал і I паўгоддзе 2018 года. Не спазніцеся! Усіх нашых падпісчыкаў чакае падарунак – каляндар.