Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам! Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін СЕМЯНЯКА

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА!

Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам!

Завяршаецца вельмі няпросты, насычаны падзеямі 2022 год. Ужо заўтра ён стане гісторыяй, у якой застанецца шмат добрых і светлых успамінаў і ўрокаў, дзякуючы якім мы навучыліся шанаваць тое, што маем.

У адыходзячым годзе мы прадоўжылі рэалізацыю нацыянальных праектаў, выканалі ўсе сацыяльныя праграмы. Фармавалі новыя кропкі росту, рамантавалі і будавалі дарогі, дзіцячыя сады, бальніцы, мадэрнізавалі вытворчасці, добраўпарадкоўвалі тэрыторыі, ствараючы камфортныя грамадскія прасторы. У наступным годзе курс дзяржавы застанецца ранейшым, і як пройдзе 2023 год, шмат у чым залежыць ад нас саміх, нашай актыўнасці і адказнасці.

Зберагаючы шматгадовыя традыцыі, мы стараемся падзяліць радасць навагодніх святаў з блізкімі і дарагімі нам людзьмі. Сардэчна жадаю ўсім моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых здзяйсненняў, шчасця жыць у міры і згодзе з сабой і наваколлем! З Новым годам!

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены