Путешествие по планете Родина

Актыўна вывучаюць гісторыю роднага краю вучні Ялуцавіцкага дз/с-БШ. Так, адзін з суботніх выхадных для іх выдаўся асабліва цікавым і пазнавальным. Разам з настаўнікамі і бацькамі яны пабывалі ў Мінску. Праграма экскурсіі была вельмі насычанай.

У сталіцы школьнікі пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі ХVII – пачатку ХХ вякоў, Верхнім горадам, які на працягу пяці вякоў быў старажытным цэнтрам Мінска. Пабывалі на востраве Слёз. Гэты астравок знаходзіцца пасярод ракі Свіслач непадалёк ад Траецкага прадмесця. Мы яшчэ раз упэўніліся, наколькі  Мінск прыгожы, чысты і незабыўны горад.

Пазнавальным было наведванне Нацыянальнай бібліятэкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі асабліва былі ўражаны відам ста-ліцы, які адкрыўся перад імі з панарамнай пляцоўкі на вышыні 72 метры. 

Наступным пунктам прыпынку быў музейны комплекс «Дудуткі» – самы папулярны па наведванні як замежнымі турыстамі, так і самымі беларусамі. Там мы акунуліся ў атмасферу традыцыйнай нацыянальнай культуры сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Асаблівую ўвагу прыцягнула экспазіцыя, на якой прадстаўлены прадметы народнага быту. З задавальненнем наведалі дзеючыя там майстэрні. Многія выказалі жаданне падняцца на вятрак. Цікава было паглядзець, як  працавала старажытная кузня, ганчарныя і сталярныя майстэрні. Гасцінна нас сустракалі ў хлебапякарні… Адным словам, кожны жадаючы меў магчымасць пабыць у ролі каваля, папрацаваць за ткацкім станком і ганчарным кругам. Гэта дало нам магчымасць з пасіўных слухачоў ператварыцца ў актыўных удзельнікаў працэсу пазнання народных рамёстваў.  

Затым нас запрасілі паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы: хлеб уласнай выпечкі, дамашні сыр і масла. Дарэчы, усё гэта вырабляюць у “Дудутках”.  

Станоўчыя ўражанні атрымалі пры наведванні фермы, якую насяляе не толькі хатняя жывёла, але і дзікі, казулі, страусы, разнастайныя віды птушак. 

Не перадаць нашых эмоцый ад катання ў старажытнай карэце. 

Падарожжа ўсім вельмі спадабалася: зачаравалі наведаныя мясціны, зацікавілі змястоўныя расказы экскурсаводаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі  даведаліся шмат новых гістарычных звестак, што дае ім падставу яшчэ больш ганарыцца нашай краінай.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.