Работа на вышынi

1578 Прафесійнае свята калектыў раёна электрычных сетак сустракае добрымі вытворчымі паказчыкамі. Па выніках работы за ІІ і ІІІ кварталы 2014 года зэльвенскія энергетыкі занялі адпаведна трэцяе і другое месцы сярод РЭСаў Гродзенскай вобласці. – Сёлетні год для нас выдаўся даволі напружаным, але плённым, – расказвае начальнік РЭСа Сяргей Копаць. – Без збояў якаснай электраэнергіяй забяспечваліся ўсе сельскагаспадарчыя, прамысловыя, бытавыя і іншыя спажыўцы. Існуючыя электрасеткі і абсталяванне падтрымліваюцца ў спраўным стане, будуюцца новыя і праводзіцца рэканструкцыя старых ліній электраперадач, удасканальваюцца схемы электразабеспячэння. 1579 Сфера дзейнасці энергетыкаў даволі спецыфічная. Кругласутачна яны павінны быць гатовымі да ўзнікнення нестандартных сітуацый. Вось чаму на першым плане такія складальнікі, як прафесіяналізм, дысцыпліна і жорсткі кантроль за захаваннем тэхнікі бяспекі. Усе планавыя паказчыкі сёлета выкананы паспяхова. З пачатку года зроблены капітальны рамонт 64,31 км паветраных ліній электраперадач 10 кВ і 45,99 км – 0,4 кВ, адрамантаваны 34 трансфарматарныя падстанцыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца замене неізаляваных правадоў. Часцей за ўсё гэтыя работы праводзяцца на месцах перасячэння ліній з рэчкамі і на лясных участках. Сёлета заменены 11,8 км паветраных ліній электраперадач 0,4 кВ і 2,57 км – 10 кВ. Праведзена замена 8 старых трансфарматарных падстанцый на больш эфектыўныя. Дзякуючы гэтаму страты электрычнасці ў электрычных сетках знізіліся на 1,38%. 1577 Адначасова вяліся пазапланавыя работы, накіраваныя на зніжэнне страт электраэнергіі, наводзілі парадак вакол апор, якія праходзяць уздоўж дарог, расчышчалі прасекі пад лініямі, мянялі лямпы вулічнага асвятлення на энергаэканамічныя. У распараджэннi рамонтных брыгад – аўтамабiлi, абсталяваныя спецыяльнымі печкамі і цеплагенератарамі, сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, сродкi iндывiдуальнай аховы. На вытворчай базе ёсць бытавыя пакоі і душавыя. З мэтай павышэння дакладнасці ўліку электраэнергіі старыя электрычныя лічыльнікі замяняюцца сучаснымі электроннымі прыборамі. Паспяхова працуюць рамонтныя эксплуатацыйныя брыгады, якія ўзначальваюць майстры Канстанцін Лявіцкі, Андрэй Сячэйка і Аляксандр Сачок. У гэтых вытворчых падраздзяленнях высокім прафесіяналізмам вызначаюцца Юрый Рабчынскі, Дзмітрый Ляўчук, Аляксей Мурын, Сяргей Скіба, Сяргей Клубовіч, Андрэй Азерскі, Вячаслаў Мядведнік, Тарас Гогаль, Аляксандр Грасевіч, Ігар Бомбель, Дзмітрый Горбач, Міхаіл Пятэнка і іншыя. 1580 Своечасова праводзіць рамонт вулічнага асвятлення брыгада Аляксандра Голуба. Аператыўнае ўпраўленне электрасеткамі раёна ажыццяўляе дыспетчарская група пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ламекі. Адказна працуюць дыспетчары Аляксандр Сталпец і Генадзій Махнач. Заўсёды гатовы на выезд для ліквідацыі няспраўнасцей электраманцёры Васілій Навумчык, Міхаіл Шмат, Мікалай Канаховіч, вадзіцелі-электраманцёры Сяргей Лазоўскі, Аляксандр Жук, Аляксандр Панасік і іншыя спецыялісты рамонтнай брыгады. Кантроль за выкарыстаннем электраэнергіі спажыўцамі ажыццяўляе група збыту пад кіраўніцтвам Аляксандра Кудзелькі. З пачатку года праведзена 48 рэйдавых праверак, у час якіх выяўляліся факты крадзяжу і парушэння правіл карыстання электраэнергіяй. Складзена 186 актаў. У гэтым падраздзяленні вынікова працуюць інжынеры Алена Касперчык і Аляксандр Сачок, майстар Аляксей Крэчка, электраманцёры Пётр Якубеня і Мікалай Боцька, кантралёры Люцыя Радзівончык, Марына Камякевіч і Алена Сядова. Своечасова выконвае пастаўленыя задачы па перавозцы персаналу і грузаў транспартнае звяно, якое ўзначальвае механік Уладзімір Макарчук. Умела праводзіць рамонт тэхнікі аўтаслесар Аляксандр Лойка. У надзейным стане падтрымліваюць аўтамабілі вадзіцелі Міхаіл Ган, Сяргей Радута, Віктар Канановіч і іншыя. Граматнымі і адказнымі спецыялістамі зарэкамендавалі сябе галоўны інжынер Аляксандр Ціляк і яго намеснік Мікалай Антановіч, інжынеры Ала Якімчык і Яўгеній Сыраватка. Свой уклад у развіццё энергетыкі раёна ўнеслі дзясяткі людзей, якія цяпер на заслужаным адпачынку. Сярод іх Яўгеній Амяльянчык, Часлаў Юйко, Генадзій Рысь, Рамуальд Смолік, Ала Андрэева і многія іншыя. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.